Уладзімір Макей правёў прыём грамадзян у вёсцы Альшаны Столінскага раёна
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі правёў 19 чэрвеня прыём грамадзян у аграгарадку Альшаны Столінскага раёна, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
На асабісты прыём да Уладзіміра Макея прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. У час прыёму ўзнімаліся пытанні выдзялення зямлі прыватнікам, размова ішла аб праблемах ЖКГ, добраўпарадкавання аграгарадка і яго поўнай газіфікацыі. Нагадаем, што ў Альшанах з рабочай паездкай у красавіку гэтага года пабываў Прэзідэнт Беларусі. Тады ён сустрэўся з мясцовымі жыхарамі, якія расказалі аб праблемах асабістых і ўсёй вёскі. Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць у Альшаны для дэталёвага вывучэння сітуацыі рабочую групу. Па выніках сустрэчы Уладзіміра Макея з мясцовымі жыхарамі ў Альшаны будуць накіраваны спецыялісты, усе пытанні павінны быць вырашаны да восені, калі, як плануецца, Аляксандр Лукашэнка зноў наведае гэты край.