У пункце пропуску "Каменны лог" выратавалі 67-гадовую расіянку

Источник материала:  
23.08.2019 19:07 — Разное
У пункце пропуску "Каменны лог" выратавалі 67-гадовую расіянку
Ілюстрацыйнае фота / rgazeta.by

У пункце пропуску "Каменны лог" на беларуска-літоўскай мяжы выратавалі 67-гадовую расіянку. Падчас праходжання памежнага кантролю жанчына пачала губляць прытомнасць і задыхацца. Людзі, якія былі з ёй побач, разгубіліся. У гэтай сітуацыі прапаршчык Таццяна Галоўская, якая правярала дакументы, аказала ёй першую меддапамогу. Неўзабаве замежніца пачала прыходзіць у прытомнасць і дыхаць. Лекары, якія прыехалі з Ашмянаў, агледзелі жанчыну і прызналі яе стан здавальняючым, пагроза для яе жыцця мінула, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

←Духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю прапануе вытворчы аддзел Кіраўскага райспажыўтаварыства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика