Духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю прапануе вытворчы аддзел Кіраўскага райспажыўтаварыства

Источник материала:  
23.08.2019 — Разное

Духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю прапануе вытворчы аддзел Кіраўскага райспажыўтаварыства

Здаецца, зусім нядаўна на жніўных палетках гулі камбайны, а ўжо ў вытворчы аддзел райспажыўтаварыства паступіла пшанічная і жытняя мука з зерня новага ўраджаю. Сярод тых, хто першым узяў яе ў рукі — цеставод Галіна Зямцова. Яе ўчастак над­звычай важны ў вытворчым ланцугу, бо не менш 80 працэнтаў якасці будучай хлебабулачнай прадукцыі залежыць ад стараннасці і адказнасці цеставода. І Галіна Анатольеўна валодае ўсімі лепшымі якасцямі, неабходнымі для гэтай прафесіі. Нездарма яна прызнана лепшай па прафесіі ў намінацыі «Лепшы работнік прамысловага прадпрыемства» па выніках мінулага года.
У прафесіі жанчына адносна нядаўна – 5 гадоў. Але для руплівай працаўніцы і гэтага часу аказалася дастаткова, каб спасцігнуць усе тэхналагічныя тонкасці, стаць сапраўдным майстрам сваёй справы, надзейным парт­нёрам для пекараў. Нездарма кіраўскі хлеб карыстаецца заслужанай папулярнасцю: каля 30 працэнтаў выпускаемай прадукцыі паступае на прылаўкі г.Бабруйска і Бабруйскага раёна. Рыхтуюцца кіраўскія хлебапёкі і да ўдзелу ў чарговым конкурсе “Смаката”, на якім будуць прадстаўлены тры ўзоры хлебабулачнай прадукцыі.

←Документ с подписью короля Речи Посполитой представили в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика