Старажытны і вечна малады

Источник материала:  
18.12.2013 — Разное
Маладзечна ўпершыню быў згаданы ў летапісных крыніцах 625 гадоў таму.

У 1388 годзе ў прысяжным лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Ягайлу значыцца горад на рацэ Маладзечанцы, што ўпадае ў паўнаводную Ушу. Шмат што ўбачыў горад за мінулыя стагоддзі. Валодалі ім літоўскія і польскія магнаты, не раз падвяргаўся ён нашэсцю замежных захопнікаў.

Сёння гэты беларускі горад — буйны прамысловы, культурны, спартыўны цэнтр краіны. Там пражываюць больш за 93 тысячы чалавек. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай, харчовай, дрэваперапрацоўчай прамысловасці, размешчаны мінскія абласныя драматычны і лялечны тэатры, добра вядомы сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага вучы-лішча. Своеасаблівай візітнай карткай з’яўляецца Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.

У горадзе захаваліся адметныя помнікі архітэктуры, ён знакаміты і мемарыяльным запаведнікам «Вязынка», створаным на радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гісторыя Мала-дзечна авеяная ратнымі і працоўнымі подзвігамі гараджан.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»
←Государственное жилье в Беларуси переведут в арендное

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика