Цімаці Гартан Эш: З еўрапейскім Мугабэ трэба змагацца
Наталля Каляда з Беларускага свабоднага тэатра была сярод затрыманых у мінулую нядзелю, калі разам з усімі астатнімі выйшла пратэставаць супраць чарговых выбараў, бессаромна скрадзеных Аляксандрам Лукашэнкам. Каляда паведаміла часопісу «Індэкс/Дасье на цэнзуру», што яе трымалі пад замком чатырнаццаць гадзін, не даючы піць, есці і спаць. Затрыманыя без адрознення палавой прыналежнасці ўтрымліваліся ў ледзяных турэмных калідорах, з іх здзекаваліся ахоўнікі («Вы жывёлы… Мы марым вас пазабіваць»), іх прымушалі спаражняцца адно перад адным.
Уладзімір Някляеў, адзін з кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі, быў збіты да страты прытомнасці яшчэ да таго, як пачалася дэманстрацыя. Пасля гэтага яго вывалаклі з бальнічнай койкі і кінулі ў турму. Звыш 600 чалавек, у тым ліку дзеячы незалежных СМІ і мастацтва, затрыманыя КДБ (у Беларусі КДБ да гэтага часу так называецца). Сваякі некаторых з іх нават не ведаюць, дзе тыя знаходзяцца. Некаторым з іх пагражае пераслед па артыкуле «Распальваньне масавых беспарадкаў» з максімальным перадугледжаным пакараннем — 15 гадоў турмы. Малады памочнік Някляева выступіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання і са стомленым і спалоханым выглядам часткова адрокся ад сваіх перакананняў. Прэзідэнт Лукашэнка на
Не паўнавартасны сталінскі тэрор, вядома, як у
Тут таксама ёсць адна загадка, хоць і не невырашальная. З пункту гледжання кароткатэрміновай перспектывы ў Лукашэнкі не было неабходнасці ладзіць такія зверствы, каб заставацца пры ўладзе, якую гэты Роберт Мугабэ Усходняй Еўропы ўтрымлівае з 1994 года. Ён дазволіў кандыдатам ад апазіцыі выступаць на дзяржаўным тэлебачанні і зрабіў выгляд, быццам саступае патрабаванням ЕС забяспечыць свабодныя і сумленныя выбары; ён мог проста падтасаваць вынікі выбараў якраз настолькі, каб застацца ва ўладзе.
Ён мог бы дазволіць аслабленым і расколатым апазіцыянерам некалькі дзён ладзіць пратэсты ў марозным Мінску, а потым ціха прыбраць з плошчы Незалежнасці пакінутых незадаволеных, пакуль Захад святкаваў бы свае Каляды.Навошта ж такія зверствы? Навошта тыкаць тварам? Варыянт адказу, які непазбежна ўзнікае ў такіх абставінах, — раскол у шэрагах кіроўнага апарату. Узялі верх прыхільнікі жорсткай лініі. Магчыма, часткова гэта і праўда, але галоўны рэдактар беларускага тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько прапанаваў іншае тлумачэнне, больш простае. Звяртаючыся да «расійскай самадзяржаўнай традыцыі» (як выказаўся Дынько),
Лукашэнка проста хацеў вярнуць ступень страху перад ім на прымальны (з пункту гледжання самадзяржаўнага кіраўніка) узровень.У апошнія некалькі гадоў адноснай лібералізацыі і павароту да Захаду нацыянальны ўзровень страху ўпаў, і гэта пасяляе трывогу. Было вырашана правучыць народ.
Нацыянальны страх павінен быць вышэйшы, чым нацыянальны абавязак.Ясна адно: рэпрэсіі былі запланаваныя без уліку маштабаў і характару праходжання запланаваных апазіцыяй дэманстрацый. Някляева збілі да таго, як яны пачаліся. Я падтрымліваў сувязь з незалежнымі назіральнікамі, якія прысутнічалі на мітынгах. Яны сведчаць, што людзі з усімі прыкметамі правакатараў пачалі біць вокны ў адміністрацыйных будынках, што дало падставу загадзя сцягнутым войскам спецыяльнага прызначэння пачаць дзейнічаць. Вядома, да тэорый змоваў заўсёды трэба ставіцца акуратна, але часам змовы сапраўды існуюць.
Але еўрапейскі Мугабэ насмеліўся зрабіць усё гэта выключна таму, што за дзесяць дзён да выбараў раптам дамовіўся з Расіяй. Цяпер Расія зноў будзе даваць яму нафту па субсідыяваных цэнах, а ён — перапрадаваць яе і атрымліваць прыбытак. Са свайго боку, ён пагадзіўся на ўмовы стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Казахстанам.
Перад гэтым, аднак, усё было зусім
Вядома, такая прапанова заўсёды рызыкоўная, але з улікам тых акалічнасцяў яе варта было разгледзець.
Цяпер, аднак, Расія відавочна зноў на яго баку, і, цвяроза іБеларусь далёка, у Заходняй Еўропе пра яе звычайна нічога не ведаюць. Але тым больш падставаў для нас усвядоміць, што адбываецца ў гэтай краіне. Год быў дрэнным для Еўропы, і канец яго — таксама. Да гэтага часу не пераадолены крызіс еўразоны — гэта, вядома, вялікая небяспека для ліберальнага бачання сучаснай гісторыі Еўропы як бесперапыннага руху ў бок большай свабоды, квітнення і інтэграцыі. Але калі ЕС ужо не можа аказваць сілу прыцягнення на маленькую жабрацкую краіну, якая стаіць ля яго парога, то гэта таксама вялікі ўдар. У апошніх публікацыях я наракаў, што Індыя не змагла сваім уплывам павярнуць ход падзей у М’янме да лепшага. Беларусь — гэта наша еўрапейская М’янма.
Мы павінныя зрабіць усё, што будзе ў нашых сілах, каб вызваліць гэтых палітычных вязняў, каб яны змаглі правесці сезон святаў са сваімі сваякамі і Дзедам Марозам, толькі больш добрым.А потым — у пачатку наступнага года — Еўрапейскі саюз павінен вельмі ўважліва і спакойна разгледзець сваё адлюстраванне ў беларускім люстэрку. Магчыма, глядзець будзе не вельмі прыемна.
Цімаці Гартан Эш, The Guardian