«Ён ляжаў на зямлі і не падаваў ніякіх знакаў жыцця»
Збітым быў мужчына сярэдняга веку, якога закатавалі настолькі, што ён страціў прытомнасць. Тады міліцыянты абступілі ахвяру, спрабавалі прывесці ў змыслы, а калі не ўдалося, кінуліся па «хуткую дапамогу». Збіты быў непрытомны, толькі цела ў яго злёгку рэфлекторна торгалася. Камяк ваты з нашатырным спіртам, які паклалі чалавеку на твар, выніку не даў. Чалавека закінулі ў хуткую, і тая працяглы час не рухалася з месца.
Канец таго самага эпізода назіраў на свае вочы адзін з рэпарцёраў «Нашай Нівы».Ён бачыў, як адзін з амонаўцаў трымаў галаву збітага прыўзнятай, падклаўшы пад патыліцу сваю далонь. Галава торгалася. Гэта адбывалася між 23.45 і 0.00 паміж каляднай ялінай і ўваходам у метро «Плошча Леніна», ля кромкі праезнай часткі праспекта Незалежнасці. Паведамленне пра гэты эпізод было размешчанае на сайце газеты а 0.11 20 снежня.
Ці ведаеце вы нешта пра лёс збітага чалавека? Калі так, пішыце ў каментарах.