The Guardian: Лукашэнка можа прызначыць сябе прэзідэнтам, але пацерпіць паразу
піша ў рэдакцыйным артыкуле ўплывовае брытанскае выданне The Guardian.
Маласімпачны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ад падзення ўтрымлівае толькі самая дробязь.
У Лукашэнкі быў выдатны план па сваім пераабранні. Ён вырашыў выставіць сваю краіну — Беларусь — на аўкцыён. Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Беларусь зможа атрымаць ад Еўрасаюза 3,5 млрд даляраў у выглядзе крэдытаў, калі выбары будуць сумленнымі і справядлівымі. Лукашэнка яму падыграў, даўшы кандыдатам ад апазіцыі эфірны час на тэлебачанні і ўставіўшы ў сваю перадвыбарчую праграму некалькі абнадзейлівых фраз аб законнасці і прыватнай уласнасці.
За тыдзень да выбараў сваю стаўку зрабіла Расія. Масква прыбрала мыты на экспарт нафты і захавала для Беларус і адносна нізкія цэны на газ. У дзень выбараў у краіне быў адключаны доступ да Facebook, Twitter, LiveJournal і Gmail. Калі 10 тыс. чалавек выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць фальсіфікацый, Лукашэнка, празваны апошнім дыктатарам Еўропы, вярнуўся да звычайных для яго метадаў.
У ход пайшлі правакацыі і міліцэйскія дубінкі. Кандыдата ў прэзідэнты, збітага міліцыяй да страты прытомнасці, выцягнулі з бальнічнага ложка і павезлі ў невядомым кірунку. Шэсць з дзевяці кандыдатаў былі ўзятыя пад арышт. Да канца дня былі схопленыя больш за 600 актывістаў апазіцыі.
Лукашэнка сваім характэрным пранізлівым голасам абвясціў, што ён перадухіліў пераварот і што ў краіне больш не будзе «бязглуздай дэмакратыі».Назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заявілі, што на выбарах было шмат парушэнняў, затое расійскія назіральнікі, наадварот, сказалі, што ўсё было ў парадку. Дзмітрый Мядзведзеў, божая кароўка ў прэзідэнцкім крэсле, назваў выбары ў Беларусі яе ўнутранай справай.
Аднак гісторыя на гэтым не заканчваецца. Лукашэнка можа сам сябе прызначыць прэзідэнтам, але яго папулізм пацерпіць паразу. Перад выбарамі ён нарабіў пазыкаў, і цяпер яго кароткатэрміновыя абавязальніцтвы складаюць 11 мільярдаў даляраў пры ўсё меншых валютных рэзервах.Прычым
Разрыў паміж даходамі беларусаў і іх суседзяў у Польшчы працягвае расці, і з кожным задушаным пратэстам перад Лукашэнкам усё выразней маячыць вобраз славутага самалёта, які чакае на ўзлётнай паласе. Былы дырэктар саўгаса хоча, каб яго лічылі бацькам нацыі, аднак яго дыктатура толькі прымушае беларусаў аб’ядноўвацца супраць яго. У краіне, дзе сярэдні месячны заробак складае 300 даляраў, няшмат што можа ўтрымаць маласімпатычны рэжым Лукашэнкі ад падзення.
belaruspartisan.org