Спецназаўцы выкладаюць у інтэрнэт фота сваіх «геройстваў»
Здымак зроблены ў сярэдзіне снежня.
У інтэрнэце не сціхае хваля публікацый фотаздымкаў і відэаматэрыялаў, зробленых у часе паслявыбарчай акцыі 19 снежня. Як аказалася, не адстаюць ад журналістаў і блогераў і непасрэдныя ўдзельнікі мерапрыемства з боку ўладаў — спецназаўцы, якія жорстка разагналі дэманстрантаў на плошчы Незалежнасці і прылеглых вуліцах.
Блогер зрабіў вялікую падборку фотаздымкаў, змешчаных на старонках міліцыянтаў у сацыяльных сетках. Пачынаецца падборка са здымка з акрываўленым хлопцам на фоне шэрагу спецназаўцаў за шчытамі. Адзін з міліцыянтаў пазнаў у першым шэрагу знаёмага, абазначыў яго колцам і выклаў здымак у агульны доступ. На здымках спецназаўцаў не толькі сцэны службовых будняў, але моманты адпачынку.
Большасць герояў гэтага партфоліа ўжо абмежавалі доступ да сваіх старонак. Але фотаздымкі і скрыншоты старонак ужо пайшлі гуляць па сеціве.
СП