Зянон Пазьняк: Дзе Някляеў?
У сьвеце хлусьні чалавек траціць арыентацыю. Гэта якраз тое, чаго ніяк ня могуць зразумець людзі з Захаду, трапляючы на Ўсход. Нядаўна заходнія журналісты (што былі сьведкамі пабіцьця народу на плошчы Незалежнасьці ў Менску) перажылі цывілізацыйны шок, паслухаўшы на
З «шоку» яны, відаць, яшчэ доўга ня выйдуць. Хаця сутнасьць зьявы вядомая. Фантан неадэкватнай некантралюемай хлусьні — гэта вынік скрыўленьня душы, псіхічнае збачэнства, кшталту клептаманіі. Асоба, якую апанавала хлусаманія, ня можа ня хлусіць, пра што б яна ні казала. У пабытовых дачыненьнях чалавек, што залежны ад хлусаманіі, траціць усялякую павагу ў асяродзьдзі. Аднак ён ня ў стане ўплываць на сваё асяродзьдзе. Калі ж такі суб’ект узносіцца на вяршыню некантралюемай аўтарытарнай улады (рэдкі выпадак), то хлусіць пачынае ўся ўлада. Яе хлусьня ўплывае на здароўе грамадзтва.
Увесь інтэрнэтны сьвет дакумэнтальна ўІ вось характэрны прыклад публічнай хлусаманіі:
«Міліцыя зьбіла Някляева,
Ноччу з 19 на 20 сьнежня сем замаскаваных асобаў у чорным уварваліся ў палату рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, дзе пад кропельніцай ляжаў зьбіты паэт Някляеў, вырвалі катэтары, кінулі паэта на бальнічную коўдру і павалаклі на ёй прэч.
Да сёньняшняга дня (чацьвер, 23 сьнежня) невядома, што зь Някляевым, ці жывы ён і дзе ён знаходзіцца.
Чарговы ілгун рэжыму міністар унутраных спраў А. Куляшоў 22 сьнежня сказаў наступнае: «Затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць… і знаходзяцца ў адпаведных месцах».
Наступны хлус паведаміў, што «адпаведнае месца» — гэта турма КГБ. І што быццам бы Някляеў там. Ускосна яно нібыта пацьвердзілася. Затрыманыя, якім рэжым заплянаваў «прышыць» крымінал, сапраўды знаходзяцца ў КГБ. Зь некаторымі ўжо бачыліся адвакаты.
Але ніхто ня бачыў Някляева, ніхто ня ўзяў яму перадачы, не дапусьцілі адваката.
Той, хто ведае манеры лукашысцкага рэжыму і Лукашэнкі, разумее злавеснасьць такога становішча.Беларусы мусяць дазнацца, дзе знаходзіцца выкрадзены рэжымам наш знакаміты паэт Уладзімер Някляеў. Яго ніхто не арыштоўваў. Супраць яго былі выкананыя крымінальныя дзеяньні: напад, зьбіцьцё і выкраданьне.
Дзе Някляеў? Гэтае пытаньне — усім уладным хлусам. Дзе паэт? У мяне падазрэньне, што тут нешта ня проста так.Калі з паэтам што здарыцца, то Вы, хлусы, ўсёй вашай чорнай крывёй ня змыеце ягоную кроў!
18 сьнежня быў закладзены Рух «За новыя выбары без Лукашэнкі». Працэс толькі пачынаецца. Трэба ўключацца ў гэтую справу. Але найпершая задача — гэта вызваленьне ўсіх арыштаваных у час пабоішча, арганізаванага рэжымам 19 сьнежня ў Менску, і прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці правакатараў ды рэжымных арганізатараў пабіцьця людзей.
Фактаў дастаткова. Ёсьць фатаграфіі правакатараў іРадыё Свабода