Шакуючы фінал выбараў напалохаў беларускіх прадпрымальнікаў
Асцярогі з нагоды закручвання гаек пасля прэзідэнцкіх выбараў бізнэсоўцы выказвалі яшчэ за некалькі месяцаў да 19 снежня. Старшыня каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Змітровіч падкрэсліваў у інтэрв’ю Naviny.by, «што, звычайна, як толькі заканчваюцца выбары, прымаюцца законы аб узмацненні жорсткасці вядзення бізнэсу. Гэта адбываецца сістэматычна».
З гэтай пазіцыяй згаджаўся і прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч: «Я думаю, пасля прэзідэнцкіх выбараў пачнецца адваротнае закручванне гаек.
Будуць павялічаныя падаткі, арэнда, ізноў пойдуць масавыя штрафныя санкцыі. Уладам трэба будзе за чыйсьці кошт напаўняць бюджэт, і малы бізнэс першым трапіць пад раздачу».Інфармацыя аб магчымым павелічэнні ў 2011 годзе стаўкі адзінага падатку збольшага пацвердзілі гэтыя асцярогі. Больш за тое, пасля выбараў і жорсткага разгону мітынгоўцаў бізнэс задумаўся: «А ці не паляціць у выніку к чорту ўся задуманая ўладамі лібералізацыя?»
Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка адзначаў, што пры дзейнай уладзе бізнэсу складана разлічваць на сур’ёзныя змены дзелавога клімату.
У дадзены момант сваю негатыўную лепту ў стан
Сітуацыю трэба стабілізаваць. Лукашэнка сам казаў, што грошы шуму не любяць.
Трэба спыняць гэты шум, вызваліць затрыманых і арыштаваных, спыніць паляванне на ведзьмаў і, урэшце, спыніць гэтую пародыю на 1937 год. А менавіта тыя далёкія часы мне нагадваюць цяперашнія падзеі: абгавор, асуджэнне пад ціскам. Потым скажуць: „Гэта ворагі народа“.Але ж наша краіна вылучалася талерантнасцю, міралюбствам. Трэба імкнуцца менавіта да гэтага».
Старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін больш аптымістычны што да найбліжэйшай будучыні малога бізнэсу.
«Не думаю, што гайкі будуць моцна закручваць. Мне здаецца, па вялікім рахунку і закручваць ужо няма куды. Але і сістэмнай лібералізацыі, сапраўднай, а не выдуманай волі, не будзе. Нейкія кропкавыя несістэмны акцыі па лібералізацыі, ліквідацыі асобных праблем, не больш за тое. Складуць тысячы планаў, мерапрыемстваў, распрацуюць праекты, іх потым парэжуць, яны ў выніку выйдуць ва ўсечаным выглядзе і выявяцца малаэфектыўнымі».
Разам з тым, эксперт лічыць, што і масавых акцый пратэсту з боку бізнэсоўцаў не будзе. І прычына не ў тым, што на плошчы Незалежнасці 19 снежня ўлады прадэманстравалі сваю здольнасць душыць іншадумства.
«Няма фармальнай падставы, якая магла б аб’яднаць увесь малы бізнэс для масавага пратэсту. Акцыі магчымыя толькі на лакальным узроўні»,— падкрэсліў Балыкін.
Беларускія навіны