Фактар рызыкі

Источник материала:  

Лагайчане актыўна ўключыліся ў агульнарэспубліканскую медыка-асветніцкую акцыю «Майстэрня здароўя: дні прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі і інсульту», якая праходзіць гэтымі днямі.

У Лагойску і гарадскім пасёлку Плешчаніцы ў найбольш людных месцах, гандлёвых цэнтрах, магазінах, аптэках медыкі будуць мераць артэрыяльны ціск, даваць рэкамендацыі, праводзіць анкетаванне. Урачы цэнтральнай раённай бальніцы прачытаюць шэраг лекцый і правядуць навучальныя семінары ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна, а ўчастковыя тэрапеўты адкажуць на пытанні ў час тэлефоннай «гарачай лініі».

←«Синдром Google»: как поисковики влияют на память?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика