Прадукцыя не годнай якасцi

Источник материала:  

Практычна ў кожнай чацвёртай гродзенскай краме санстанцыя знаходзіць прадукты са скончаным тэрмінам прыгоднасці.

Паводле слоў урача-гігіеніста аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыі Марчукевіч, у мінулыя гады ў рэйтынгу пра-тэрмінаваных лідзіравалі малочныя прадукты.

Больш за ўсё ў 2013 годзе такiх тавараў канфіскавалі ў крамах, якія знаходзіліся амаль у цэнтры горада. Пры гэтым неаднаразова заўважаны парушэнні ў некалькіх крамах: у гандлёвым аб’екце па вуліцы Чырвонаармейскай прадавалі пратэрмінаваныя печыва, цукеркі, хлеб і ёгурты, у краме на вуліцы Кабяка — каўбасы, мойву, булачкі ўласнай вытворчасці, а па вуліцы Паповіча — крупы і малочныя прадукты. Усяго за мінулы год у час маніторынгу санстанцыя канфіскавала каля 1,5 тоны прадуктаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці.

←Ко Дню риэлтера. Специалисты по риэлтерской деятельности, которых знают в лицо. Суперагент АН "Твоя столица" Мария Петровская

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика