Крэўскія крокі рэспубліканскай ініцыятывы

Источник материала:  
Штомесяц у Крэўскай школе праходзяць дні інфармавання для вучняў старэйшых класаў. Па ўсёй рэспубліцы яны вядомы як Школа актыўнага грамадзяніна (ШАГ).

Крэўскія крокі рэспубліканскай ініцыятывы

Як заўважыла дырэктар Таццяна Капыш, удзел у пасяджэнні прымаюць вучні, якімі школа па праву ганарыцца: члены дзіцячага парламента, удзельнікі алімпіяд, конкурсаў і канферэнцый. Яны актыўныя, разважлівыя і неабыякавыя.

На гэты раз абмяркоўвалі важныя для нашай краіны падзеі снежня. У госці да вучняў завітала начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Яна запрасіла школьнікаў яшчэ актыўней удзельнічаць у жыцці раёна і падкрэсліла: 

“Не можа пасіўны чалавек стаць паспяховым. Як правіла, зацікаўленыя людзі развіваюцца далей. Таму дзейнічайце, стварайце, не бойцеся стаць заўважнымі!”

Крэўскія крокі рэспубліканскай ініцыятывы

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

←Жаданне тварыць ідзе з душы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика