Усе рамёствы пад адным дахам

Источник материала:  
Усе рамёствы пад адным дахам

Выстава-кірмаш народных рамёстваў “Млын” зноў збірае майстроў з розных куткоў краіны.

“Млын” разгорне свае “крылы”з 16 па 18 снежня ў Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” на вуліцы Янкі Купалы, 27.

На “Млыне” можна будзе не толькі палюбавацца на вырабы з керамікі, бісеру, металу, але і набыць іх у падарунак сваім сябрам і знаёмым на Новы год і Раство, а таксама павучыцца самім ствараць “цуды” з прыроднага матэрыялу. У праграме выставы-кірмашу — і майстар-класы ад разьбяроў па дрэве, шапавалаў. Акрамя традыцыйных рамёстваў — роспісу, вышыўкі, ліцця і чаканкі, бондарства будуць прадстаўлены і навамодныя — скрапбукінг, дэкупаж, лэмпворк, фларыстыка і фітадызайн, аранжыроўка кветак (пра іх “НГ” таксама абавязкова раскажа). Арганізатары не пакінуць наведвальнікаў без сюрпрызаў. “Такая выстава, як “Млын”, вельмі патрэбная нашай краіне, — расказвае член праўлення Саюза майстроў народнай творчасці Юрый Адамовіч. — Носьбіты старадаўніх традыцый павінны перадаваць свае веды будучаму пакаленню”.

←Хозяйствовать разумно, жить по средствам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика