Выйшаў на
Усе 10 дзён ён трымаў галадоўку, аб"яўленую ў зале суда ў знак пратэсту супраць рашэння аб яго арышце. 24 верасня Петрыкаўскі раённы суд прызнаў Жукоўскага вінаватым у супраціўленні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. За тыдзень да таго на фестывалі "Кліч Палесся" ў Ляскавічах апазіцыянер быў затрыманы міліцыяй, затым быў збіты невядомымі, пасля чаго трапіў у бальніцу са страсеннем мозгу і іншымі траўмамі. Міліцыя склала пратакол у дачыненні да Жукоўскага аб тым, што ён нібыта лаяўся матам і чапляўся да прахожых, супраціўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў.
На судзе, які прайшоў 24 верасня ў Петрыкаве, у якасці сведак прысутнічалі супрацоўнікі АМАПа, якія, як сцвярджае Жукоўскі, збілі яго. Паказанні апазіцыянера аб тым, што менавіта гэтыя людзі яго збілі, суд не прыняў да ўвагі і арыштаваў Жукоўскага.
"У мяне была медыцынская выпіска, што я хворы і праходжу рэабілітацыю, але суддзя сказаў, што гэта не інваліднасць і дзесяць сутак я змагу прасядзець у ІЧУ. Усе гэтыя дні я трымаў галадоўку. У ізалятары — поўная антысанітарыя, за дзесяць дзён ні разу не было магчымасці памыцца, святло гарэла дзень і ноч, у прыбіральню арыштаваныя вымушаны хадзіць пры відэаназіранні", — сказаў Жукоўскі. Ён накіраваў шэраг скаргаў у пракуратуру наконт парушэння правоў арыштаваных, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ.
Алена Германовіч, БелаПАН