Ад шчырага сэрца

Источник материала:  

Праз "гродзенскi" iнтэрнэт (www.forum.grodno.net) пры падтрымцы Чырвонага Крыжа прайшла акцыя дапамогi дзiцячаму дому змешанага тыпу па праспекце Янкi Купалы.

Дабрачынную акцыю падтрымалi каля двухсот гродзенцаў. За два тыднi сабралi i перадалi дзiцячаму дому вялiкую колькасць канцтавараў, адзення i абутку, дыскаў з фiльмамi i музыкай, настольных гульняў, швейнай фурнiтуры для заняткаў у гуртках, камп'ютар, два манiторы i iншыя рэчы. Акцыя завяршылася канцэртам, якi арганiзавалi члены клуба аматараў японскай культуры i ўдзельнiкi Гродзенскага музычнага партала, конкурсамi i "салодкiм сталом" для выхаванцаў дзiцячага дома.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Па ўкол ад пандэмiчнага грыпу!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика