Па ўкол ад пандэмiчнага грыпу!

Источник материала:  

Для платнай імунiзацыi была закуплена вакцына расiйскай вытворчасцi "МонаГрыпол плюс" i "МонаГрыпол Неа". У адрозненне ад "жывой" вакцыны, якую двойчы ўводзяць у выглядзе спрэя ў нос, iнактываваная вакцына ўводзiцца з дапамогай iн'екцыi, а ўкол робiцца дарослым i дзецям, старэйшым за 6 гадоў, толькi аднаразова. Перавага iнактываванай вакцыны заключаецца ў тым, што яе можна выкарыстоўваць для вакцынацыi цяжарных жанчын i дзяцей малодшага ўзросту. Праўда, ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў вакцыну трэба ўводзiць двойчы з месячным iнтэрвалам. Імунiтэт супраць грыпу А/H1N1 выпрацоўваецца праз 14—18 дзён пасля вакцынацыi. Кожны рэгiён самастойна прымаў рашэннi аб аб'ёмах закупкi вакцыны для правядзення платнай вакцынацыi. Напрыклад, у сталiцы вырашылi, што для добраахвотнай вакцынацыi гараджан хопiць 5 тысяч дозаў вакцыны. Мiнская вобласць закупiла каля 10 тысяч дозаў вакцыны. Магчымасць набыцця дадатковых партый вакцыны таксама не выключаецца, але гэта рашэнне будзе прымацца з улiкам попыту на першую партыю.

Пакуль што захваральнасць на прастуду i грып знаходзiцца ў Беларусi на неэпiдэмiчным узроўнi. У Мiнску за мiнулы тыдзень захварэлi на вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi 26 217 чалавек. У параўнаннi з папярэднiм тыднем колькасць захварэлых павялiчылася на 2,5 тысячы чалавек. У стацыянары былi шпiталiзаваныя 437 чалавек (на 50 чалавек больш, чым на папярэднiм тыднi). У панядзелак, 1 лютага, у палiклiнiчныя ўстановы Мiнска звярнулiся з прастуднымi сiмптомамi 6072 мiнчанiны, у аўторак — яшчэ 5100 чалавек. Такiм чынам захваральнасць у Мiнску працягвае расцi i на гэтым тыднi, хоць яшчэ i не дасягнула эпiдэмiчных парогаў.

У галоўным медыцынскiм ведамстве запэўнiваюць, што ў краiне сфармiраваны незнiжальны запас лекавых сродкаў на перыяд эпiдэмiчнага пад'ёму ВРВI i нагадваюць аб тым, што самы час паклапацiцца пра сезонную iмунапрафiлактыку, каб павысiць супрацiўляльнасць арганiзма да прастудных захворванняў. Да адаптагенаў раслiннага паходжання адносяцца экстракт элеўтэракоку, эхiнацыi, настойка аралii, настойка жэньшэню. Да таго ж на стале павiнны прысутнiчаць пастаянна любая садавiна i агароднiна, багатая на вiтамiн С: гэта капуста, яблыкi, лiмоны, журавiны i г. д.

Надзея НIКАЛАЕВА.

←Привыкают по капле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика