Было жытло...

Источник материала:  

Па радыё прамiльгнула iнфармацыя аб тым, што з новага года будзе больш спрошчаным парадак пераводу жылых памяшканняў у нежылыя для вядзення прадпрымальнiцкай дзейнасцi. У нашай сям'i ёсць свабодная кватэра, атрыманая ў спадчыну. Цi можна яе перавесцi ў разрад нежылых?

Марыя Л., <І>г. Мiнск.

<І>г. Мiнск.

Сапраўды, з 1 студзеня 2010 года ўвайшоў у сiлу Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня 2009 г. № 479, якiм у мэтах стварэння дадатковых умоў для развiцця прадпрымальнiцкай дзейнасцi ўстаноўлена магчымасць пераводу жылых памяшканняў у нежылыя.

Адразу адзначым, што ў шматкватэрных дамах новым парадкам змогуць скарыстацца ўласнiкi толькi тых жылых памяшканняў, кватэры якiх размешчаныя на першым паверсе дома.

Раней (да ўваходжання ў сiлу Указа № 479) дапускалася практычна толькi адна магчымасць пераводу жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў шматкватэрным доме, у нежылыя — у выпадку прызнання iх не адпаведнымi санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, i непрыдатнымi для пражывання. Пры гэтым канчатковае рашэнне аб пераводзе кожнага канкрэтнага жылога памяшкання ў нежылое прымалася аблвыканкамамi (Мiнскiм гарвыканкамам).

З 1 студзеня 2010 г. у разрад нежылых у вызначаным парадку могуць быць пераведзеныя i прыдатныя для пражывання аднакватэрны жылы дом альбо жылыя памяшканнi ў такiм доме, жылыя памяшканнi ў блакiраваным жылым доме, жылыя памяшканнi, размешчаныя на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома. Рашэнне аб такiм пераводзе прымаецца гарадскiмi (раённымi) выканаўчымi камiтэтамi i адмiнiстрацыямi раёнаў у гарадах у 15-дзённы тэрмiн з дня падачы ўласнiкам заявы (з усiмi неабходнымi дакументамi), а ў выпадку запыту выканкамаў дакументаў i (або) звестак ад iншых дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый — на працягу аднаго месяца.

Найважнейшай асаблiвасцю пераводу жылых памяшканняў у нежылыя на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў побач з захаваннем правiлаў горадабудаўнiцтва, прыродаахоўных, санiтарных, супрацьпажарных i iншых патрабаванняў тэхнiчных нарматыўных прававых актаў з'яўляецца яшчэ i абавязковасць наяўнасцi (або магчымасцi абсталявання) асобнага доступу да такiх памяшканняў (без выкарыстання дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома). Таму, пры неабходнасцi правядзення рэканструкцыi ў памяшканнi, якое пераводзiцца ў адпаведнасцi з Указам № 479 у нежылое, у рашэннi аб пераводзе жылога памяшкання ў нежылое прадпiсваецца правесцi такую рэканструкцыю (у тым лiку вынас агульнадамавых сетак вода-, газа-, электра- i цеплазабеспячэння, усталяванне прыстасаванняў iндывiдуальнага ўлiку расходу цеплавой i электрычнай энергii, вады) у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Неабходна таксама мець на ўвазе, што не дапускаецца размяшчэнне ў памяшканнях, пераведзеных у нежылыя, прамысловых вытворчасцяў, а таксама аб'ектаў, якiя з'яўляюцца крынiцамi выдзялення шкодных рэчываў, шуму i вiбрацыi ў памерах, якiя перавышаюць вызначаныя нарматывы, аказваюць негатыўны ўплыў на паказчыкi якасцi навакольнага асяроддзя, умовы пражывання ў жылым доме iншых грамадзян i могуць прывесцi да распаўсюджвання iнфекцыйных захворванняў.

Вiктар САВIЦКI.   У сталiцы пабудуюць 920 000 м2 для чаргавiкоў

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, летась у Беларусi было здадзена ў эксплуатацыю 5 млн 849 тысяч квадратных метраў жылля, што на 0,8 працэнта больш за гадавое заданне.

За грошы грамадзян пабудавана 2738,1 тысячы кв. метраў, за крэдыты банкаў — 2565,4 тысячы кв. метраў, за кошт бюджэту — каля 280 тысяч i 265 тысяч кв. метраў жылля за сродкi арганiзацый i з замежных крынiц.

Год таму ўрад краiны запатрабаваў ад будаўнiчай галiны ўзводзiць не менш за 78 працэнтаў жылля менавiта для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Летась для чаргавiкоў было пабудавана 2641,8 тысячы кв. метраў, што перавысiла заданне адразу на 10 працэнтаў. За дадзены паказчык на 3 працэнты не выканаў Мiнск, дзе для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў было пабудавана 798,2 тысячы "квадратаў", а таксама Гродзенская вобласць (пабудавана 302,9 тыс. кв. м), дзе да плана не хапiла 10,4 працэнта.

Выканаўца абавязкаў старшынi камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый Мiнгарвыканкама Мiкалай Бутрым адзначыў журналiсту "Звязды", што ў Мiнску будуецца самы вялiкi аб'ём жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Летась будаўнiкi не адпачывалi ў курылках, а працавалi часам у 2—3 змены, запэўнiў кiраўнiк камiтэта. Сёлета ў сталiцы неабходна пабудаваць ужо 920 тысяч кв. метраў для чаргавiкоў. Мiкалай Бутрым упэўнены, што запланаваныя метры для бескватэрных гараджан будуць абавязкова ўзведзеныя, калi фiнансаванне будаўнiцтва з боку Беларусбанка будзе ажыццяўляцца своечасова ў поўным аб'ёме.

адзначыў журналiсту "Звязды", што ў Мiнску будуецца самы вялiкi аб'ём жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Летась будаўнiкi не адпачывалi ў курылках, а працавалi часам у 2—3 змены, запэўнiў кiраўнiк камiтэта. Сёлета ў сталiцы неабходна пабудаваць ужо 920 тысяч кв. метраў для чаргавiкоў. Мiкалай Бутрым упэўнены, што запланаваныя метры для бескватэрных гараджан будуць абавязкова ўзведзеныя, калi фiнансаванне будаўнiцтва з боку Беларусбанка будзе ажыццяўляцца своечасова ў поўным аб'ёме.

Усяго летась у Мiнску ўведзена ў эксплуатацыю 1 млн 235 тысяч квадратных метраў жылля, у Мiнскай вобласцi — 1 млн 88,9 тысячы, у Брэсцкай — 878,4 тысячы, Гомельскай — 771 тысяча, Гродзенскай — 702,1 тысячы, Вiцебскай — 592,3 тысячы, Магiлёўскай — 581,3 тысячы кв. метраў.

Летась у вёсках i малых гарадах было пабудавана 2 млн 168,4 тысячы кв. метраў жылля, што амаль на 20 працэнтаў больш за гадавы план.

За кошт уласных сродкаў банкаў у мiнулым годзе на будаўнiцтва i набыццё жылля выдадзена крэдытаў у памеры 5221,7 млрд рублёў, з якiх па лiнii льготнага крэдытавання — на суму 4554,9 млрд рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

Гродзенскай нерухомасцю зацiкавiлiся расiяне

У першы месяц года на жыллёвым рынку гэтага заходняга фарпоста назiраецца iстотнае ажыўленне. Патэнцыяльныя пакупнiкi сталi не толькi цiкавiцца цэнамi на жыллёвую нерухомасць на другасным рынку абласнога цэнтра, але i пачалi актыўна заключаць здзелкi, паведамiў карэспандэнту "Звязды" кiраўнiк дзяржаўнай рыэлтарскай канторы Гродна Валяр'ян Стока.

Падаражэла новае жыллё

Менавiта ў студзенi галоўны забудоўшчык горада Гроднажылбуд iстотна павялiчыў кошт будаўнiцтва кватэр для нечаргавiкоў. Цяпер па лiнii долевага будаўнiцтва клiентам прапануюць заключаць дагаворы, у якiх квадратны метр агульнай плошчы кватэр каштуе ад 2200 да 2500 тысяч рублёў. Нагадаю, што па такiм кошце прапануецца будаваць кватэры без аздаблення. У сувязi з гэтым амаль iмгненна пачаў павялiчвацца попыт на таннейшыя кватэры другаснага рынку горада. Гэта i не дзiўна, бо мiнiмальны кошт квадратнага метра немаладых кватэр у Гродне сёння складае каля 700—750 долараў.

Максiмальным попытам карыстаюцца двухпакаёўкi

Паводле iнфармацыi спецыялiстаў дзяржаўнай рыэлтарскай канторы, сёння мiнiмальны кошт аднапакаёвых кватэр у старых пяцiпавярховых дамах горада складае 26—30 тысяч долараў, а стандартныя аднапакаёўкi магчыма набыць за 35—36 тысяч долараў. Двухпакаёвыя "хрушчоўкi" тут прапануюцца ад 28 да 35 тысяч, а крыху лепшыя двухпакаёвыя кватэры з адносна прыемнай планiроўкай — да 40 тысяч долараў. Выбар трохпакаёвых кватэр цяпер не самы вялiкi, а каштуюць яны ад 16 да 60 тысяч долараў.

Валяр'ян Стока адзначае, што максiмальны попыт сёння прыпадае на маленькiя па плошчы, а таму i танныя адна- i двухпакаёвыя "хрушчоўкi" i "брэжнеўкi". Павышаным попытам карыстаюцца не толькi танныя аднапакаёўкi, а галоўным чынам невялiкiя двухпакаёвыя кватэры ў старых дамах. Колькасць прададзенага жылля, у параўнаннi з леташнiм перыядам, у гэтым студзенi павялiчылася ў разы. Разам з тым, спецыялiсты адзначаюць, што сур'ёзны попыт на танную нерухомасць пакуль амаль нiяк не паўплываў на кошт кватэр. Людзi купляюць жыллё, але ў любым выпадку актыўна таргуюцца за кожны рубель. Стандартныя знiжкi па невялiкiх кватэрах складаюць 1-2 тысячы, а вось па шматпакаёвым дарагiм жыллi — да 10 тысяч долараў.

Разглядаючы перспектыву развiцця другаснага рынку Гродна, Валяр'ян Стока адзначыў, што на стандартныя кватэры будзе трымацца сённяшнi стабiльны цэннiк на працягу мiнiмум трох месяцаў. Нейкiх сур'ёзных падстаў для iстотнага падаражэння кватэр сёння няма, лiчыць кiраўнiк агенцтва.

Загарадныя дамкi скупляюцца расiянамi?

Недзе з другой паловы студзеня патэнцыяльныя пакупнiкi сталi больш актыўна цiкавiцца недарагiмi катэджамi i прыватнымi дамамi, якiя былi пабудаваныя 12—15 гадоў таму. Цяпер такая жыллёвая нерухомасць прапануецца клiентам па кошце ад 70 да 110 тысяч долараў. На рынку iснуюць i элiтныя дамы i катэджы коштам да 400 тысяч долараў, аднак у такiм дыяпазоне цэнаў жыллёвая нерухомасць не прадаецца ў Гродне ўжо на працягу 1,5 года.

Сёлета ў гэтым абласным цэнтры пачала назiрацца тэндэнцыя сур'ёзнай актыўнасцi пакупнiкоў з Расii. Усё часцей багатыя людзi з суседняй краiны пачалi купляць сучасныя ўтульныя дамкi ў зялёнай зоне прыгарада. У агенцтвах расiяне замаўляюць такую жыллёвую нерухомасць у якасцi летнiх бунгала абавязкова ў месцах з цудоўнай прыродай побач з возерам цi ракой. За такiя летнiя дамкi з усiмi выгодамi замежнiкi гатовыя заплацiць да 200 тысяч долараў.

Ну другасным рынку жылля Гродна пачалi з'яўляцца i адносна танныя элiтныя двухузроўневыя кватэры. Так, сёння ў продажы знаходзiцца падобная вялiкая кватэра агульнай плошчай каля 160 квадратных метраў. Каштуе цяпер гэта кватэра "ўсяго" 160 тысяч долараў. Атрымлiваецца, што жыллёвы "квадрат" элiтнай кватэры "цягне" толькi на 1 тысячу долараў. Мабыць, фiнансавы крызiс "б'е" менавiта па такой нерухомасцi?

Сяргей КУРКАЧ.

←Па ўкол ад пандэмiчнага грыпу!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика