Мартынаў: Рэалізацыя праектаў у межах Усходняга партнёрства патрабуе сур'ёзнага паскарэння

Источник материала:  
08.12.2009 22:16 — Новости Общества

Рэалізацыя праектаў у межах Усходняга партнёрства патрабуе сур"ёзнага паскарэння, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 8 снежня ў Бруселі пасля завяршэння сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС і краін — удзельніц праграмы.

На прэс-канферэнцыі, якая транслявалася на сайце Савета ЕС, Мартынаў паведаміў, што Беларусь, Літва і Украіна прэзентавалі прыблізна 20 сумесных рэгіянальных праектаў, у прыватнасці ў галіне энергетыкі, энергетычнай бяспекі, транспарту, транзіту, кіравання межамі, агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Паводле слоў Мартынава, Беларусь бачыць «важны патэнцыял» у новай палітыцы і лічыць, што краіны павінны аб"яднаць намаганні для яе поспеху.

Галоўнымі на сустрэчы міністраў сталі пытанні аблягчэння візавага рэжыму.

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што «вельмі задаволены» вынікамі сустрэчы, бо абмен меркаваннямі прайшоў «канструктыўна і прадукцыйна». «Усходняе партнёрства не проста стартавала, але набірае абароты і будзе працягваць набіраць абароты падчас старшынства Іспаніі», — сказаў Більт.

Дзяржсакратар Іспаніі па справах ЕС Дыега Лопес Гарыда гарантаваў пераемнасць палітыкі Еўрасаюза падчас старшынства яго краіны ў арганізацыі ў першым паўгоддзі 2010 года і запэўніў, што развіццё Усходняга партнёрства застанецца адным з прыярытэтаў. Паводле яго слоў, ужо запланаваны дзве сустрэчы высокага ўзроўню ў межах праграмы: семінар у Мадрыдзе ў канцы студзеня, які падрыхтуюць Польшча і Чэхія, і сустрэча на ўзроўні міністраў у Польшчы.

←МЗС зноў не дазволіла «Белсату» адкрыць у Беларусі карпункт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика