Мартынаў: Прычынай выключэння з ВНУ Таццяны Шапуцькі сталі пропускі

Источник материала:  
08.12.2009 22:18 — Новости Общества

Пытанне аб выключэнні з БДУ Таццяны Шапуцькі ўзнімалася на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх улад у Кіеве і Бруселі.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт 8 снежня ў бельгійскай сталіцы на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС і краін — удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства».

Більт заявіў, што будзе «абсалютна непрымальна», калі выключэнне з ВНУ адбылося з-за ўдзелу Шапуцькі ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтае мерапрыемства прайшло ў Бруселі 16—17 лістапада.

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў адзначыў, што «выключае не ўрад, а ВНУ».

Ён падкрэсліў, што прычынай адлічэння стала «колькасць пропускаў».

У адказ Більт адзначыў, што «з кіраўніцтвам ВНУ звязаліся прадстаўнікі праваахоўных органаў». «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў шведскі міністр.

Прэс-сакратар зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Таццяна Шапуцька ўдзельнічала ў форуме без дазволу дэканата юрыдычнага факультэта БДУ, дзе яна вучылася. Пра магчымасць адлічэння стала вядома яшчэ падчас мерапрыемства. 3 снежня кіраўніцтва «Маладога фронту» паведаміла пра выключэнне Шапуцькі з ВНУ.

←Мартынаў: Рэалізацыя праектаў у межах Усходняга партнёрства патрабуе сур'ёзнага паскарэння

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика