Працягам акцыі «Наш жывёлавод» стала ўзнагароджванне работнікаў МТФ «Каўшэлева» ААТ «Жвіранка»
На малочнатаварнай ферме “Каўшэлева” адкрытага акцыянернага таварыства “Жвіранка” утрымліваецца адна тысяча галоў буйной рагатай жывёлы, з іх дойнага статку — 389. Маецца тут і сучасная даільная зала, дзе аператарамі працуюць тры даяркі, а чацвёртая жанчына з’яўляецца падменнай. У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская наведала дадзеную ферму, каб уручыць грашовыя прэміі лепшым работнікам.
— Кагосьці выдзеліць асобна нават цяжка, — кажа загадчыца МТФ Вольга Усцінава, — бо ў нас усе сумленныя работнікі і кожны працуе дзеля агульнага дабрабыту.
Таццяна Мікалаеўна выказала словы ўдзячнасці работнікам фермы за іх нялёгкую працу, за высокія вытворчыя паказчыкі. Грашовыя прэміі атрымалі аператары машыннага даення Таццяна Матруненкава, Валянціна Баравік, а таксама жывёлаводы Пётр Бохан і Уладзімір Кухто.
Сяргей РАЙЧОНАК.