В Осиповичском районе идет сев яровых культур
Кладзіся, насенне, на добры ўраджай
Спрыяльныя пагодныя ўмовы дазволілі сёлета распачаць веснавую сяўбу значна раней. Да яе ў самым пачатку сакавіка прыступілі ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Першым у зямлю лёг авёс. Жорнаўскія палеткі прынялі яго на плошчы прыкладна ў 25 гектараў, “белшынаўскія” — 73.
А ўчора працаўнікі філіяла прыступілі да сяўбы рэдзькі на адным з палёў, што знаходзіцца непадалёк ад Брыцалавіч.
— Працую з задавальненнем, — гаворыць малады механізатар “Белшыны-агра” Яўген Жуковіч. — Падабаецца мець справу з такой магутнай тэхнікай. З дзённай нормай у 20 гектараў спраўляюся і нават перавыконваю яе. Спадзяюся, што ралля парадуе ўсходамі і дасць добры ўраджай.
Па словах галоўнага агранома філіяла Рамана Давідовіча, яравога зернавога кліна ў гаспадарцы 850 гектараў, цукровых буракоў — 300, кукурузы — 1 700, аднагадовых траў — 500. Для працаўнікоў, занятых на палявых работах, аргані-завана гарачае харчаванне.
Ніна ВІКТОРЧЫК.
n.viktorchik@gzt-akray.by