Ліфты ў дамах Мінска стануць энергазберагальнымі

Источник материала:  
04.11.2010 11:34 —
Cістэму частотнага рэгулявання, якая эканоміць электраэнергію, плануецца апрабаваць у ліфтах некалькіх дамоў Мінска ў 2011 годзе.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкаме.

«На 2011 год плануецца закласці ў гарадскую праграму энергазберажэння затраты на ўстаноўку сістэм частотнага рэгулявання ў некаторых дамах сталіцы», — сказаў Анатоль Лаўнічук.

Ён растлумачыў, што пры адсутнасці частотнага рэгулявання ліфт спажывае аднолькавую колькасць электраэнергіі незалежна ад рэжыму работы: працуе ліфт ухаластую, калі едзе за пасажырамі, або напоўнены пасажырамі. Устаноўка сістэм частотнага рэгулявання зніжае нагрузку на электрарухавік і, адпаведна, спажыванне электраэнергіі.

«Як толькі нагрузкі на вал няма, адразу змяншаецца спажыванне электраэнергіі — на 15–20%.

Гэта даказана прадпрыемствамі-вытворцамі», — сказаў начальнік аддзела энергетыкі, удакладніўшы, што тэрмін акупнасці складае да 5 гадоў.

Пытанні аснашчэння сталічных дамоў энергазберагальнымі прыборамі службы гарвыканкама ўжо абмяркоўвалі на сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній — вытворцаў абсталявання. Плануецца, што эканомныя прыборы ўстановяць у дамах, тэрмін службы ліфтаў у якіх не перавышае 10 гадоў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Дыскутуецца пытанне пра ўвядзенне фіксаванай штомесячнай квартплаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика