Дыскутуецца пытанне пра ўвядзенне фіксаванай штомесячнай квартплаты

Источник материала:  
04.11.2010 10:06 —
Пытанне ўкаранення ў Мінску сярэдняй штомесячнай квартплаты не знятае з парадку дня.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук учора на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкаме.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра ўвядзенне ў сталіцы сярэдняй штомесячнай платы за ацяпленне ў жылфондзе. Цяпер насельніцтва Мінска плаціць за фактычнае аказанне паслуг: летам менш, зімой больш на велічыню кошту ацяплення.

Прапаноўваецца агульную суму за ацяпляльны перыяд падзяліць на ўвесь год — штомесячна давядзецца плаціць аднолькавую суму.

«З мая па кастрычнік — у міжацяпляльны перыяд — ішло б назапашванне сродкаў, а з кастрычніка па красавік — у ацяпляльны перыяд — яны б расходаваліся. Па такім шляху пайшлі Масква, еўрапейскія краіны (Польшча, Германія і іншыя). Мы тут не вынайшлі веласіпед, а вывучылі вопыт калег», — адзначыў Анатоль Лаўнічук. Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам накіраваў прапанову ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але пакуль падтрымкі не атрымаў. Пры гэтым кіраўнік аддзела энергетыкі ўдакладніў, што гарадскія ўлады прасілі ўкараніць новую для насельніцтва сістэму ў парадку эксперыменту — на некалькіх дамах.

«Лічу, што ў цэлым гэта ідэя мае права на жыццё. Ёй трэба займацца.

Ды і для насельніцтва такая сістэма (увядзенне сярэдняй штомесячнай квартплаты) была б празрыстай», — падкрэсліў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, у жыроўках усе звесткі пра аплату за ацяпленне адлюстроўваліся б: колькі жыхар пераплаціў летам і колькі недаплаціў зімой у сувязі з увядзеннем сярэдняй платы.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Работа, дом и магазин. Смолевичский опытный завод (Минская область) в ближайшем будущем станет площадкой для первого регионального индустриального парка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика