Усіх асуджаных па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можна разглядаць як палітзняволеных

Источник материала:  
08.06.2010 —
Усіх асуджаных па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можна разглядаць як палітзняволеныхУсе асуджаныя па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў могуць расцэньвацца як палітычныя зняволеныя. Пра гэта 8 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.Паводле яго слоў, праваабаронцы неаднаразова патрабавалі ад уладаў Беларусі, на сустрэчах з міжнароднымі структурамі, прадстаўнікамі пасольстваў, каб гэты працэс быў адкрытым. "Ён быў адкрытым, і па выніках назірання за працэсам мы можам сказаць, што ён прайшоў з сур'ёзнымі працэсуальнымі парушэннямі, якія не выключаюць палітычнай матываванасці працэсу. Для пацвярджэння гэтага далёка хадзіць не трэба — нават у працэсуальных дакументах указваецца, што справа знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта Беларусі", — сказаў Стэфановіч.

Толькі гэтая акалічнасць, на яго думку, ужо сведчыць пра палітычны характар прыгавору, а "ўсе асуджаныя могуць разглядацца як палітычныя зняволеныя".

Стэфановіч зазначыў, што зараз адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка знаёміцца з матэрыяламі судовага пасяджэння, якія маюць значны аб'ём, бо працэс па справе Аўтуховіча ішоў працяглы час. "Сапелка будзе падаваць скаргу ў парадку нагляду старшыні Вярхоўнага суда Беларусі, паколькі працэс праходзіў у Вярхоўным судзе, дзе ніякім іншым чынам абскардзіць рашэнне суда немагчыма", — сказаў праваабаронца.

На яго думку, на іншых фігурантаў гэтай справы можа распаўсюджвацца законапраект аб амністыі, прыняты 4 чэрвеня Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні. "Аўтуховіч, на жаль, пад амністыю наўрад ці трапіць, паколькі нібыта ўчыненыя ім злачынствы былі ўчынены ў той перыяд, калі фармальна ён не адбыў пакаранне за першае злачынства. Я нагадаю, што ён быў затрыманы 8 лютага 2009 года — за два дні да таго, як павінна было разглядацца пытанне аб яго ўмоўна-датэрміновым вызваленні", — зазначыў Стэфановіч.

Нагадаем, прыгаворы па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў былі абвешчаны ў Вярхоўным судзе 6 мая. Аўтуховіч прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенка — да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ два абвінавачваныя — былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў — прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады адпаведна.

Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай стрэльбы, Асіпенка і Ларын — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ён ведаў аб знаходжанні на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 Гродна гранатамёта, але не паведаміў пра гэта.

←Мінск развітаўся з Міхаілам Паўлавым (фота)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика