Мінск развітаўся з Міхаілам Паўлавым (фота)

Источник материала:  
08.06.2010 —
Мінск развітаўся з Міхаілам Паўлавым (фота)Сёння ад самага ранку ля сталічнага Дома афіцэраў з кветкамі і вянкамі сталі збірацца людзі, які прыйшлі развітацца з былым старшынёй Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым.

Тэрыторыя каля Дома афіцэраў была ачэплена супрацоўнікамі Службы бяспекі прэзідэнта.

“Пакажыце, што ў вас у сумцы”, -- звярнуўся да журналіста “Народнай Волі” адзін з іх. Дастаўшы з сумкі рэдакцыйны фотаапарат і прагледзеўшы яго на наяўнасць кадраў, суровы мужчына ў цывільным адрэзаў: “Сёння вам тут паздымаць не ўдасца, бо гэта забаронена”.

Дзеля справядлівасці адзначым, што падобная забарона дзейнічала не для ўсіх – прадстаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў бесперашкодна вялі відэаздымкі развітання з Міхаілам Паўлавым.

Аддаць апошнюю пашану экс-старшыні Мінгарвыканкама прыйшло ледзьве не ўсё вышэйшае чынавенства краіны.

Адным з першых, не стоячы ў агульнай чарзе, у Дом афіцэраў трапіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Ён прыйшоў разам са сваёй намесніцай Ліліяй Ананіч.

Варта адзначыць, што, як толькі супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта атрымлівалі інфармацыю аб тым, што да Дома афіцэраў падыходзіць чарговая чынавенская дэлегацыя, людзей з агульнай чаргі пераставалі прапускаць унутр.

Каб не стаяць у агульнай чарзе, а хутчэй трапіць да труны з целам Міхаіла Паўлава, сваім прывілеяваным статусам скарысталіся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, экс-міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў, дырэктар “Мінск-Арэны” Мікалай Ананьеў, тэнісістка Вольга Барабаншчыкава, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія прыйшлі развітацца з Міхаілам Паўлавым цэлай дэлегацыяй, і іншыя…

Тых, хто прыйшоў аддаць даніну павагі і памяці Міхаілу Паўлаву, ля ўваходу ў Дом афіцэраў сустракалі, аддаючы чэсць, вайскоўцы з роты ганаровай варты.

Труна з целам Міхаіла Паўлава стаяла ў холе Дома афіцэраў. Тут жа на крэслах сядзелі блізкія нябожчыка. Асабліва затрымлівацца ля труны не давалі – вайскоўцы нават паказвалі, з якога боку лепш пакласці кветкі.

Развітаўшыся з Міхаілам Паўлавым, журналісты “Народнай Волі” адправіліся да выхаду з будынка. Але супрацоўнікі Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі забаранілі выходзіць на вуліцу. На гадзінніку было 11.40. У гэты самы час уДом афіцэраў прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Яму насустрач літаральна выбег выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Нельга было не заўважыць, што спецыяльна да прыходу Аляксандра Лукашэнкі пляцоўку ля Дома афіцэраў “зачысцілі” ад грамадзян. Тыя, хто ў гэты час хацеў развітацца з Міхаілам Паўлавым, сабраліся ў бліжэйшым скверы і былі вымушаны чакаць, пакуль з Паўлавым развітаецца Лукашэнка…

Былога старшыню Мінгарвыканкама пахавалі на Усходніх могілках беларускй сталіцы.


Фото: Антон Мотолько, TUT.BY

←У чацвер-пятніцу да 34 ° С

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика