Алег Сліжэўскі назваў умову пераходу на прапарцыянальную выбарчую сістэму
Каб у Беларусі дзейнічала прапарцыянальная або змешаная выбарчая сістэма, партыйны складальнік павінен быць высокага ўзроўню, гэта значыць партыі павінны мець рэальную сацыяльную падтрымку. Аб гэтым заявіў у час оnlіnе канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Паводле яго слоў, пераход на нейкі іншы ўзровень выбарчай сістэмы патрабуе больш дасканалага вывучэння. Прычым у будучым гэта пытанне можа быць разгледжана. У грамадстве дэбаты на гэту тэму ўжо вядуцца. У прыватнасці, абмяркоўваецца пытанне, ці варта пераходзіць з мажарытарнай на прапарцыянальную або змешаную сістэму. "На сёння ў рэспубліцы добра зарэкамендавала сябе мажарытарная сістэма, якая дае магчымасць любому выбаршчыку ведаць у твар кандыдата, за якога ён галасуе, — адзначыў міністр. — Увядзенне прапарцыянальнай або змешанай сістэмы прадугледжвае, што галасаванне будзе весціся за нейкую канкрэтную партыю, яе палітычную праграму. Грамадзянін не заўсёды ўжо будзе ведаць, хто непасрэдна персанальна трапіць у парламент".
У Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый. Колькасць большасці з іх нязначна перавышае мінімальна ўстаноўленую заканадаўствам планку 1 тыс. чалавек. "Аб чым гэта сведчыць? Нейкай сур'ёзнай падтрымкі з боку насельніцтва палітычныя партыі не маюць", — лічыць Алег Сліжэўскі.