Лукашэнка лічыць «нядрэнным» для сябе вынік выбараў
Пра гэта ён заявіў 20 снежня на
«Пры той агітацыі (альтэрнатыўных кандыдатаў. — БелаПАН.) гэта нядрэнны вынік», — падкрэсліў прэзідэнт.
У той жа час ён паабяцаў, што будзе ўлічваць у сваёй палітыцы інтарэсы тых выбаршчыкаў, якія не падтрымалі яго на прэзідэнцкіх выбарах.
«20% выбаршчыкаў выказаліся супраць ці прагаласавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пагадзіцеся, ёсць над чым падумаць, і я буду думаць найперш пра гэта, не забываючы пра сваіх прыхільнікаў, якія мяне падтрымалі», — падкрэсліў Лукашэнка.
Пры гэтым ён раскрытыкаваў прадстаўнікоў АБСЕ, якія назіралі за выбарамі.
«Яны прыехалі на выбары назіраць, а не камандаваць, даваць ацэнкі»,— заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі перавысілі свае паўнамоцтвы.
«Якое дачыненне эксперты АБСЕ маюць да падзей, якія адбыліся ноччу? Навошта пра гэта было пісаць у заключэнні? Гэта ўжо было за рамкамі выбараў», — сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага прэзідэнта, ён быў вымушаны выкарыстоўваць Узброеныя сілы для ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася вечарам 19 снежня каля Дома ўрада.
«Заўсёды з гэтага пачынаецца: дэманстрантам трэба ўзяць нейкі ўрадавы аб’ект, і зусім
Паводле яго слоў, каб не дапусціць такога сцэнарыя развіцця падзей, уладам давялося прыцягнуць узброеныя сілы.
«Мне, як галоўнакамандуючаму, прыйшлося пасылаць нашых хлопцаў на барыкады. Я заўсёды дрэнна сябе адчуваю, калі мне даводзіцца задзейнічаць ваенных людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БелаПАН