Рыхтуецца штурм офіса Міхалевіча
20.12.2010 17:49
—
Новости Политики
Яго трымаюць у аблозе ад 5-й раніцы.
Офіс кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча на вул. Карла Маркса, 33 ад 5-й раніцы трымаюць у аблозе супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Пра гэта паведаміў Мікіта Красноў, актывіст грамадскай кампаніі «Грамадзянін». Па яго словах, у офіс спрабавалі патрапіць АМАПаўцы і КДБэшнікі, яны падбіралі ключы да замка. Цяпер яны папярэдзілі тых. Хто знаходзіцца ў офісе, што будуць штурмаваць дзверы. Яны чакаюць спецыяльнае абсталяванне. У офісе акрамя Краснова знаходзяцца Вячаслаў Дзіянаў і Павел Маркаўцоў.
Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко
Сямён Печанко