Лукашэнка ведаў пра падрыхтоўку правакацый з боку апазіцыі

Источник материала:  
20.12.2010 17:47 — Новости Политики
Улады ведалі пра падрыхтоўку правакацыі з боку апазіцыі на выбарчых участках, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня.

«Мы ведалі пра падрыхтоўку правакацыі з боку апазіцыі на выбарчых участках, так яно і адбылося», — сказаў ён. У прыватнасці, паводле яго слоў, былі зафіксаваныя спробы подкупу членаў выбарчых камісій. «За забеспячэнне перамогі аднаго з кандыдатаў толькі на адным выбарчым участку Мінска старшыні камісіі прапаноўвалася аж 50 тысяч долараў», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, мелі таксама месца неаднаразовыя запалохванні і пагрозы на адрас членаў участковых камісій. Большасць з якіх — жанчыны, падкрэсліў Лукашэнка. «Там, дзе прысутнічалі дэмакратычныя назіральнікі, зафіксаваныя спробы з іх боку дэзарганізаваць працу выбарчых камісій. Такім чынам адпрацоўваліся выдзеленыя гранты», — перакананы прэзідэнт. «Толькі на праплату так званага альтэрнатыўнага назірання і фальшывых апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў некаторыя лідары апазіцыі атрымалі ад замежных фондаў сотні тысяч долараў», — дадаў ён.

Каментуючы дзеянні альтэрнатыўных кандыдатаў, Лукашэнка адзначыў, што яны клапаціліся не пра чысціню выбарчых працэдур. «Групам баевікоў і іх натхняльнікам патрэбная была нагода, каб у вачах сусветнай грамадскасці і СМІ апраўдаць загадзя спланаваны план пагрому», — заявіў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ён папярэджваў прыхільнікаў апазіцыі: «рэвалюцый і крымінальшчыны ў Беларусі не будзе». «Галоўнае — бяспека людзей, спакой і парадак у краіне. Гэта галоўнае, для чаго народ наогул абірае прэзідэнта», — заявіў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←Лукашенко: Готовьтесь к тому, что у нас будут очень хорошие отношения с Россией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика