Цэнтр Socium: будзе 2-гі тур
На пытанне, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты (у сьпіс было ўнесена восем кандыдатаў) вы гатовыя прагаласаваць, былі атрыманыя наступныя вынікі:
Каментуючы вынікі апытання для ІА REGNUM, кіраўнік Міжнароднага цэнтра сацыялагічных і маркетынгавых даследаваьняў SOCIUM, кандыдат сацыялагічных навук, аўтар сацыялагічных дасьледаваньняў, праведзеных у апошнія гады на Ўкраіне, у Грузіі і Казахстане Арцём Геваркян адзначыў, што ў суме
агульны рэйтынг трох найбольш папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў ->Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука — дае 34,5%.Супастаўленне гэтай лічбы з рэйтынгам дзейнага кіраўніка дзяржавы (35,2%) кажа пра тое, што супрацьстаянне працягваецца і Аляксандр Лукашэнка нt змог за тры тыдні агітацыйнай кампаніі сур’ёзна нарасціць свой адрыў ад аб’яднанага рэйтынгу канкурэнтаў, нават нягледзячы на правядзенне чацвёртага ўсебеларускага народнага схода.
Усё гэта кажа пра тое, што Аляксандр Лукашэнка ў першым туры перамагае сваіх апанентаў, але, нягледзячы на ўсе намаганні, не набірае неабходнага 51% галасоў, каб выйграць выбары ў першым туры.
Радыё Свабода