Перадвыбарны «падаруначак»
Дасылаю ў адрас газеты «Народная Воля» дзве этыкеткі з хлебных прадуктаў Аршанскага хлебазавода. Розніца ў датах выпечкі хлебцаў — тры дні: 15 і 18 лістапада. Гэтыя даты добра бачныя на этыкетках.
(цэны на этыкетках напісаныя мною).
Скажаце: падумаеш, усяго і розніцы — 210 рублёў (каля 13%). Дробязь! Але гэта — на прадукт, які патрабуецца штодня. У што гэта абыдзецца спажыўцу, палічыце, чытачы, самі.
І гэта толькі адно «непрыкметнае» павелічэнне напярэдадні выбараў. А што будзе з цэнамі, калі Лукашэнку пераабяруць на чарговы тэрмін? Колькі яшчэ жыхароў Беларусі з бадзёрых «малайцоў» ператворацца ў падманутых «правінцыялаў»: бо пачнуць падымаць кошты на ўсё. Колькі такіх «падарункаў» пасыплецца на нашы галовы, і не толькі ў правінцыі…
Таму кожнаму жыхару Беларусі трэба добра падумаць, ідучы 19 снежня да выбарчых скрынак (раней — ні ў якім выпадку!). І хай афіцыйная прапаганда захлынаецца ад хвалы ў адрас цяперашняга прэзідэнта, а нам патрэбны такі, які не толькі на словах будзе любіць народ.
Алег Валевіч, пенсіянер
Аршанскі раён
Народная Воля