Лукашэнка: У Беларусі пенсійны ўзрост павышаны не будзе
«Я ўжо не раз казаў і яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы не маем намеру павялічваць пенсійны ўзрост, ламаць наяўную сістэму. Вядома, будзем яе ўдасканальваць, з тым каб забяспечыць пастаяннае паляпшэнне матэрыяльнага становішча пажылых людзей «, — сказаў прэзідэнт.
На яго думку, за размовамі аб пераходзе на альтэрнатыўныя сістэмы назапашвання пенсій «нярэдка хаваецца спроба ўвесці людзей у зман».
«Мы не будзем гэтага рабіць.Яшчэ свежыя ўспаміны пра тыя пенсійныя фонды на пачатку
Паводле яго слоў, наступныя пяць гадоў мінімальная пенсія будзе «цвёрда прывязана да пражытачнага мінімуму пенсіянера і ўзрастаць тымі ж тэмпамі, як і заработная плата».
Лукашэнка зазначыў, што дзяржава выканала сваё абяцанне, забяспечыўшы рост пенсій у сярэднім у 1,5 разу за мінулую пяцігодку. Удзельная вага тых, хто атрымлівае пенсіі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, за пяцігодку скарацілася больш чым у чатыры разы і зараз складае менш як 3%, сказаў ён.
БелаПАН