У Беларусі створаны завод, здольны вырабляць унікальныя касмічныя апараты

Источник материала:  
06.12.2010 17:29 — Новости Политики
У Беларусі створаны завод, які сам у стане вырабляць унікальныя касмічныя апараты, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Але нават не гэта галоўнае, — сказаў ён. — Касмічныя праграмы стымулявалі развіццё цэлага пласта запатрабаваных у свеце тэхналогій, якія ўжо ў некалькі разоў кампенсавалі ўкладзеныя сродкі».

Паводле слоў Лукашэнкі, у найбліжэйшыя пяць гадоў касмічныя тэхналогіі прыйдуць у паўсядзённы ўжытак камерцыйных і кіраўніцкіх рашэнняў прадпрыемстваў у сельскай, лясной, воднай гаспадарцы, меліярацыі і іншых.

«У гэтым сектары ёсць добры экспартны патэнцыял», — лічыць прэзідэнт. Ёе дадаў, што на работы, якія ажыццяўляюцца сумесна з расіянамі ў касмічнай галіне, маецца «вялікі попыт». «Тое прадпрыемства, якое працуе ў гэтым сектары, у тым ліку і на абарону, мае заказаў на ўсю наступную пяцігодку», — зазначыў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Лукашэнка: У Беларусі пенсійны ўзрост павышаны не будзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика