Лукашэнка: Будзем рабіць стаўку на асваенне беларусамі нетраў за мяжой
«Мы ўжо пастаўляем нафту з Венесуэлы і здабываем яе там, — сказаў прэзідэнт. — А ў далейшым плануем істотна павялічыць уласную здабычу вуглевадароднай сыравіны». «Нядрэнна было б і ў нашай Расіі мець такія радовішчы, — заўважыў ён. — Я кіраўніцтву Расіі заўсёды казаў — мы не хочам ніякіх прэферэнцый, дайце нам магчымасць у Расіі, дзе мы ў савецкія часы будавалі свідравіны, промыслы, гарады, працаваць на такіх жа ўмовах, як амерыканцам і заходнікам. Пакуль адказу няма, таму даводзіцца ехаць за Атлантыку».
Тым не менш, паводле яго слоў, прыярытэтная задача — асваенне нетраў Беларусі. «Уяўленне пра тое, што ў нас няма ўласных прыродных рэсурсаў, у корані няправільнае, — сказаў Лукашэнка. — Вытворцы, вучоныя ўжо сёння ацэньваюць
Апрача таго, паводле слоў прэзідэнта,
«найважнейшы для краіны праект — перапрацоўка другасных рэсурсаў: макулатуры, шкла, зношаных шын».Ён зазначыў, што ў Беларусі здабываецца менш за 15% другасных рэсурсаў, у той час як еўрапейскія краіны ўжо падыходзяць да планкі 80, а некаторыя — 100%. «Але пры гэтым мы прымудраемся імпартаваць адходы, нават шклабой», — сказаў ён. Прэзідэнт запатрабаваў «у самы кароткі тэрмін наладзіць поўнамаштабны збор адходаў». «У кожнай вобласці і Мінску павінна быць створана не менш як адно прадпрыемства па перапрацоўцы другаснай сыравіны, — зазначыў ён. — Гэта неабходна з пункту гледжання экалагічнай бяспекі, і вельмі выгаднае эканамічна».
Наступным праектам, паводле яго слоў, будзе стварэнне ў краіне магутнасці па глыбокай, комплекснай перапрацоўцы мінеральнай
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН