Лукашэнка: Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень

Источник материала:  
06.12.2010 17:26 — Новости Политики
Будаўніцтва АЭС узніме эканоміку на якасна новы ўзровень, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Будаўніцтва АЭС — адзін з ключавых праектаў не толькі для арганізацыі энергабяспекі Беларусі, але і для ўсёй інавацыйнай сістэмы краіны. Несумненна, ён узніме эканоміку на якасна новы ўзровень і дасць імпульс новым галінам», — мяркуе прэзідэнт.

Праект будаўніцтва АЭС, паводле яго слоў, «высокарэнтабельны, вельмі навукаёмісты, выгадны для краіны».

Лукашэнка паведаміў, што ўжо выкананы падрыхтоўчыя работы і вядуцца перамовы з рознымі патэнцыяльнымі партнёрамі. Пры гэтым ён не захацеў паглыбляцца ў «тыя надуманыя выдумкі», якімі напоўнены сродкі масавай інфармацыі, «асабліва, на жаль, расійскія». «Скажу толькі адно: для нас пры выбары партнёраў значэнне маюць два фактары: абсалютная бяспека аб’екта для людзей і выкананне інтарэсаў нашай краіны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Лукашенко: наша стратегия — многовекторная внешняя политика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика