Пяткевіч: Дату правядзення Ўсебеларускага сходу яшчэ не прызначалі

Источник материала:  
13.09.2010 13:35 — Новости Политики
Дату правядзення IV Усебеларускага сходу павінны прызначыць падчас аднаго з бліжэйшых пасяджэнняў аргкамітэта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Пяткевіч: “Не, дата пакуль не прызначаная. Гэтае пытанне вырашаецца на аргкамітэтах. Вось, на некім з аргкамітэтаў будзе прынятае рашэнне”.

Па словах Пяткевіч, пакуль немагчыма сказаць – да Новага года пройдзе гэты сход ці пасля.

Нагадаем, што ў 2006 годзе Ўседеларускі сход быў праведзены акурат перад тагачаснымі прэзідэнцкімі выбарамі. Можна меркаваць, што і на гэты раз абодва мерапрыемствы будуць спалучаныя ў часе.  

←Пяткевіч: Дату правядзення Ўсебеларускага сходу яшчэ не

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика