Пяткевіч: Дату правядзення Ўсебеларускага сходу яшчэ не

Источник материала:  
13.09.2010 13:31 — Новости Политики
Дату правядзення IV Усебеларускага сходу павінны прызначыць падчас аднаго з бліжэйшых пасяджэнняў аргкамітэта. Пра гэта паведаміла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

«Не, дата пакуль не прызначаная. Гэтае пытанне вырашаецца на аргкамітэтах. Вось, на некім з аргкамітэтаў будзе прынятае рашэнне».

Па словах Пяткевіч, пакуль немагчыма сказаць — да Новага года пройдзе гэты сход ці пасля.

Нагадаем, што ў 2006 годзе Ўседеларускі сход быў праведзены акурат перад тагачаснымі прэзідэнцкімі выбарамі. Можна меркаваць, што і на гэты раз абодва мерапрыемствы будуць спалучаныя ў часе.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Папярэджанне Лукашэнку ці Фэйк спецслужбаў?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика