Гоман красавіцкага дня
Красавік ва ўсю моц уладарыць на прыволлі, прыспешваючы ў сезоннай неадкладнай справе хлебаробаў ААТ » Жацерава». І хоць накопленая зямлёй вільгаць, веснавыя дажджы стрымліваюць разліковы ход тэхнікі, але зусім не засмучаюць саміх сейбітаў, якія разумеюць: пасееш у гразь – будзеш князь, з добрым ураджаем.
Хвалюецца і дырэктар таварыства Аляксандр Дударэвіч, праглядвае гаспадарчыя і раённыя зводкі, параўноўваючы тэмпы веснавых работ. Пасяўная ж у гэтай гаспадарцы даручана самым вопытным, такім, як механізатар Сяргей Бандаровіч.
Веснавая пара – дадатковая адказнасць і для агранома-насеннявода Таццяны Якубовіч, якую фотаапарат выхапіў падчас рабочай размовы з мясцовым паляводам Дзянісам Меляшкевічам, занятым на пасяўной пры зернезапраўшчыку.
Веснавая пара, закладваючы фундамент будучаму ўраджаю, нікога ў полі не пакінула без адказнай справы, нават гараджан. На суседнім полі, дзе ўвіхаліся сейбіты, весела, з настроем збіралі каменне работнікі цэнтральнай раённай бальніцы.
Васіль Зянько
ЧАС ЗБІРАЦЬ КАМЕННЕ
Ачыстка зямель ад камення – у ліку важных мерапрыемстваў, якія ўваходзяць у комплекс культуртэхнічных работ. Збіраюць каменне з палёў таму, што яно перашкаджае рабоце тэхнікі, якая па гэтай прычыне часта выходзіць са строю. Каб не траціць немалыя грошы на рамонт і такім чынам пазбегнуць непрадбачаных страт, каменне з сельскагаспадарчых палеткаў пастаянна ўбіраецца. Рупяцца не толькі вяскоўцы, а і памагатыя-шэфы – работнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада. На мінулым тыдні гэтая работа пачалася ў трынаццаці сельгаставарыствах і будзе працягвацца да канца красавіка. Штодзень на палетках шчыруе больш за 100 чалавек. Каменне ўжо сабрана на плошчы каля чатырох тысяч гектараў. Гэты недарагі будаўнічы матэрыял вывозіцца і складзіруецца. Каменне спатрэбіцца ў любым выпадку.
ШЧЫРУЮЦЬ РАЗАМ З СЯЛЬЧАНАМІ
Для своечасовага і паспяховага правядзення яравой сяўбы ў сельскія гаспадаркі раёна адпаведным распараджэннем райвыканкама камандзіраваны работнікі гарадскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Адзінаццаць чалавек завіхаюцца ў васьмі гаспадарках. Яны заняты на розных палявых работах, аказваючы пасільную дапамогу сяльчанам. Накіравана ў сельгаставарыствы і 21 адзінка тэхнікі, якая задзейнічана на палетках.
КРЭДЫТ НА ПАЛІВА
Гаспадаркам нашага раёна выдзелены таварны крэдыт на набыццё 455 тон паліва для правядзення веснавых палявых работ. Механізм выдачы крэдыту адпрацаваны і прымяняецца не першы год. Паліва размеркавана паміж гаспадаркамі прапарцыянальна атрыманай прадукцыі і наяўнасці сельгасугоддзяў. Яно ўжо вывозіцца з Гарадзейскай і Фаніпальскай нафтабаз, а недастатковую колькасць сельгаспрадпрыемствы набудуць за ўласныя сродкі.
Пр