4 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята сустрэчы зімы

Источник материала:  
23.11.2010 10:11 — Разное

4 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята сустрэчы зімы
Ёулупукі і Дзед Мароз, БЕЛТА

4 снежня ў сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адбудзецца свята сустрэчы зімы. Пра гэта Дзед Мароз паведаміў 22 лістапада ў Мінску на сустрэчы з самым вядомым еўрапейскім Санта-Клаусам — Ёулупукі з фінскай Лапландыі.

«Калі ў Мінску чагосьці не будзе хапаць, то запрашаю ў Белавежскую пушчу. Падзелімся снегам, падзелімся радасцю. Зіма абавязкова будзе», — паабяцаў Дзед Мароз.

Ён паведаміў, што ў сваёй сядзібе ў Белавежскай пушчы сустракае гасцей у любую пару года. За ўвесь час існавання рэзідэнцыю Дзеда Мароза наведалі больш як 550 тыс. гасцей з 93 краін.

Апрача таго, напярэдадні навагодніх святаў Дзед Мароз з Белавежскай пушчы штодзённа атрымлівае да дзвюх тысяч лістоў, у асноўным ад дзяцей з просьбамі аб падарунках. Калі правільна напісаны зваротны адрас, то на гэтыя лісты абавязкова адказваюць, падкрэсліў Дзед Мароз. Ён таксама паведаміў, што актыўна перапісваецца з калегамі, у тым ліку з Дзедам Марозам з Вялікага Усцюга і Ёулупукі з Лапландыі.

Апрача іншага, напярэдадні Новага года Дзед Мароз «абавязаны пабываць на мяжы і даць указанні, каб забяспечыць бесперашкодны праход Новага года з усходу на захад».


Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←«Каб нашыя дзеці так раслі, як цэны растуць у Беларусі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика