«Каб нашыя дзеці так раслі, як цэны растуць у Беларусі»

Источник материала:  
23.11.2010 09:56 — Разное

«Каб нашыя дзеці так раслі, як цэны растуць у Беларусі»

Сёння былі прызначаныя радыёзвароты Уладзіміра Някляева і Аляксандра Лукашэнкі. Як скарысталіся сваім правам кандыдаты?

Сёлета, як і ў часе мінулай прэзідэнцкай кампаніі, Аляксандар Лукашэнка не скарыстаўся сваім правам кандыдата на паўгадзінны выступ. Што можа азначаць гэтая дэманстратыўная адмова?

Глод: Асабіста ў мяне не было ніякага сумневу, што Лукашэнка не скарыстаецца сваім правам, і я бачу 2 прычыны. Па-першае, яму гэта абсалютна непатрэбна, ён увесь час і так прысутнічае і на тэлебачаньні, і на радыё, і ў дзяржаўных газетах — што яму гэтыя 30 хвілінаў? Паводле маніторынгу, ён у 1250 разоў больш быў у медыях, чым усе астатнія кандыдаты разам узятыя. Але галоўнае, падаецца, тут псіхалагічны аспект: калі б ён выступаў сёння, гэта азначала б, што ён такі ж самы, як і астатнія 9 кандыдатаў.

Зараз да выступу Уладзіміра Някляева.

Някляеў — адзін з самых харызматычных і эмацыйных кандыдатаў, таму чакалася, што яго выступ будзе крэатыўным і яркім. На мой погляд, ён апраўдаў чаканні.

Маё ўражанне, што па ўздзеянні гэта быў Аляксандр Лукашэнка 16-гадовай даўніны, толькі інтэлігентны і адукаваны.

Якое ўражанне ў вас?

Глод: Вельмі падобнае.

Найперш звярнулі на сябе ўвагу энергія, напорыстасць, упэўненасць, артыстызм.

Гэта і не дзіўна: у свой час Някляеў працаваў на тэлебачанні, і ён цудоўнае ведае магчымасці, якія даюць такія выступы. Ён нават прапаноўваў зрабіць музычную адбіўку са сваіх песень, але яму адмовілі, таму, маўляў, што астатнія кандыдаты вершаў не пішуць, і тады вы будзеце ў няроўных умовах.

Але, на мой погляд, і без музыкі, і без песень Някляеў вельмі ўдала скарыстаўся сваім выступам.

Мы абмеркавалі форму выступу, а зараз давайце пяройдзем да зьместу.

Глод: Някляеў разумеў сваё самае слабае месца: тое, што ён не палітык, а паэт і літаратар. Але ён з гэтага і пачаў, зняўшы гэтыя папрокі і патлумачыўшы: «Я стварыў кампанію „Гавары праўду!“, самую моцную ў Беларусі, яна не звязаная ні з уладай, ні з апазіцыяй, а разлічаная на людзей» — на тых 200 тысяч, якія аддалі за яго подпісы.

І згадаў свой рэйтынг — самы высокі ў параўнаньні з іншымі супернікамі Лукашэнкі: 17%.

Я звярнула ўвагу і на тое, што ён пазіцыянаваў сябе, як апанент асабіста Аляксандру Лукашэнку, а ня так, як кандыдаты, якія выступалі дагэтуль, што выказваліся супраць абстрактнай «улады», стараючыся не выглядаць занадта радыкальнымі.

Глод: Так, гэта было выразна бачна: ён вельмі часта ўзгадваў прозвішча Лукашэнкі і, здаецца, таксама знайшоў добры ход.

Ён узяў галоўную тэзу кіраўніка дзяржавы, што, маўляў, у нас рай, у нас стабільнасць, а калі так, пытаецца Някляеў, то чаму такія высокія цэны на ўсё: і на рэчы, і на харчы, і на кватэры?

Чаму насельніцтва за час кіравання Лукашэнкі зменшылася на паўмільёна? Ён добра разбівае гэтыя тэзы, але я б звярнуў увагу і на пазітыўную частку ягонай праграмы:

ён абяцае шмат чаго.

Напрыклад, мацярынскі капітал, прычым — што добра павінна падзейнічаць на выбарцаў — казаў, што такі мацярынскі капітал ёсьць ва Ўкраіне, у Расіі, абяцаў яшчэ даваць грошы «дзецям вайны», як гэта робіцца ва Ўкраіне. Ён вельмі тэхналагічна слушна пабудаваў выступ:

маўляў, Лукашэнка кажа, што рай у нас, а аказваецца — у нашых суседзяў, і трэба вучыцца ў суседзяў, а мы ж кажам, што мы наперадзе ўсёй планеты. Ён умела закрануў балявыя кропкі.

І яшчэ: іншыя кандыдаты, калі прамаўлялі, таксама казалі пра падзел уладаў. Някляеў гэты падзел уладаў канкрэтызаваў. Сказаў: калі з вамі, не дай Бог, нешта здарыцца, начальства вас няўзлюбіць — ніякі суд вас не выратуе, а калі будзе сапраўдны падзел улады — суд выратуе. То бок, ён рабіў упор на жыццёвыя сытуацыі, і з майго пункту гледжання, гэта павінна прывабіць да яго выбарцаў.

Апроч гэтага, у ягоным выступе пастаянна гучаў рэфрэн: «Галасуйце за Някляева!» То бок, ён дэманстраваў сябе як кандыдат, які настроены перамагчы.

Слушна, а пры гэтым яшчэ паўтараў: калі хочаце быць здаровымі — галасуйце за Някляева, багатымі — галасуйце за Някляева і г.д.

Людзям гэта павінна спадабацца.

***

па ТВ Някляеў выступіць у пятніцу 26 лістапада з 19:00 да 19:30, а таксама ў пятніцу 3 снежня (19:30 да 20:00).
Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода (слухаць аўдыёзапіс)

←Падгол: Рымашэўскі і Міхалевіч прайгралі і Лукашэнку, і расійскім трылерам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика