Старажытная кніга і сучасныя Шарыкавы
Фота ay.by |
Не толькі на старонках сайта «Нашакй Нівы», але і на сайце баранавіцкай газеты
Чамусьці ўсе ўпэўненыя, што дакумент скрадзены з касцёла. Ніхто, аднак, не пацікавіўся гісторыяй парафіі, хаця зрабіць гэта вельмі лёгка — дастаткова зірнуць у тую ж Вікіпедыю.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкальдзі закрылі ў 1866 годзе і перарабілі пад праваслаўную царкву. У 1919 годзе ён быў вернуты каталікам. У 1969 годзе закрыты савецкімі ўладамі, нягледзячы на масавыя выступы парафіянаў у жніўні 1968 у абарону касцёла. У
Мяркую, што пасля вайны (калі ўжо не пасля верасня 1939) згаданая кніга мусіла б трапіць у дзяржаўныя архівы, куды звозіліся тады ўсе старыя рэгістрацыйныя кнігі з цэркваў і касцёлаў. Пасля закрыцця храма ў 1969 годзе — усе каштоўнасці з касцёла вывозіліся таксама па архівах і музеях. Таму старая кніга прыхода нейкім чынам знікла з храма раней — хутчэй за ўсё падчас перадачы ў 1866 годзе будынку праваслаўнай парафіі. Магчыма, кніга пазбегла вогнішча ці вывазу ў Пецярбург дзякуючы самаахвярнасці вернікаў. Тыя непісьменныя сяляне, пабачыўшы вокладку ад нейкай святой кнігі з крыжам (у якую сшытак з запісамі і ўкладзены), схавалі і захоўвалі яе ў сваёй хаце, не маючы магчымасці прачытаць запісы на лаціне… Зрэшты, гэта толькі мае меркаванні.
Я трымаў гэтую кнігу ў руках шмат гадоў таму, добра ведаю чалавека, які яе, можна сказаць, выратаваў ад вывазу з Беларусі ў пачаткуНа маю думку, кніга захоўвалася ў значна лепшых умовах, чым у дзяржаўных архівах, у належным стане, што таксама цягнула за сабою выдаткі. Цяпер гаспадар з розных, толькі яму вядомых прычынаў сабраўся прадаць кнігу. Дарэчы, мог бы вельмі проста і незаўважна выставіць яе на расійскім «Малатку» ці польскім «Алегра» (напрыклад, цягам некалькіх гадоў на расійскім «Малатку» менш чым за 1000 даляраў прадаваліся некалькі кніг з экслібрысамі нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў) . І тут пачаўся гвалт і незразумелае абурэнне…
Кошт кнігі, як пацвердзяць беларускія калекцыянеры, не такі й высокі. Любы банк можа даць крэдыт і на значна большую суму. Але купляць кнігу ніхто не збіраецца, мы можам толькі паскардзіцца на нешчаслівую долю і праклятых… (упішыце тут самі, каго лічыце вартым пракляцця і ад каго нашыя беды). Усе проста енчылі, што нам, як заўсёды, нехта нешта павінен. Як той сабака — адзначыцца ў каментах сайта і амаль адразу забудзецца на тое.
Шмат хто, не ўклаўшы ні капейкі ў ратаванне і аднаўленне, зрабіўся пракурорам і суддзём лёсу старажытнай кнігі. Некаторыя пастанавілі, што гэта яны мусяць быць уласнікамі «каштоўнасці». Крыху дзіўная пазіцыя ксяндза («я не ведаў што такая кніга існуе, але яна павінна быць вернутая парафіі»), які паабяцаў напісаць заяву пра крадзеж участковаму!
Праблема прыватнай уласнасці дасюль не вырашаная на Беларусі. Людзей выкідаюць з калгасаў, не вяртаючы ім зямлю ды будынкі, якія здавалі некалі іх дзяды. Але паўп’яная вёска да гэтага не даходзіць сваім прыніжаным розумам, бо не памятае сваёй спадчыны. З іншага боку — пафасныя размовы, што ў нас усё
бо усе абразы і Бібліі Францыска Скарыны вернуцца ў касцёлы і цэрквы, замкі забяруць Сапегі й Радзівілы, зямлю запатрабуюць паны і падпанкі ды іншыя ўласнікі (во дзе можа крыві паліцца), а большасць з нас будуць вымушаныя вярнуцца, што тут хаваць, адпрацоўваць паншчыну.
У вяртанні кнігі ў навуковае асяроддзе павінныя быць зацікаўленыя найперш архівы, а не касцёл. Бо толькі тамака дадзеныя запісаў будуць, дай Божа веры, вывучаныя і дапамогуць у пошуках радаводу для зацікаўленых. У касцёле ж гэтая кніга будзе ляжаць друзам, даставаная на свет ксяндзом хіба што паказаць знаёмым. Але супрацоўнікі архіваў нават і не праглядаюць беларускія
Падаецца, у Беларусі ўжо ёсць прыклады развязання падобнага пытання — славуты пояс Вітаўта. Пояс з каштоўных камянёў і металу выдатна захоўваецца ў прыватнай уласнасці. На просьбу музеяў гаспадар перадае пояс у часовую экспазіцыю. Таксама гаспадар абавязаны забяспечыць пояс добраю аховаю і сігналізацыяй ці здаваць на захаванне ў банкаўскую каморку. Пояс нельга вывозіць за межы Беларусі і пры перапродажы яго гаспадар мусіць паведаміць дзяржаве пра новага ўласніка.
Глядзі яшчэ:
Ішкальдскую рэгістрацыйную кнігу 1759 г. знялі з таргоў
Равяка Руслан, Баранавічы