Панядзелак, у народнай традыцыі і вераваннях
Першы, або пачатак, мадэляваў, у значнай ступені прадвызначаў развіццё падзей як на адзін дзень, так і на ўвесь тыдзень, месяц, год ці нават усё жыццё. Народная мудрасць даволі безапеляцыйна падводзіць вынікі: «Не пашанцавала з раніцы, не пашэнціць і вечарам».
За панядзелкам замацавалася вызначальная рыса «цяжкі», у сэнсе «бесперспектыўны», «неспрыяльны» для распачынання важных спраў. У традыцыйнай культуры славян гэтым эпітэтам пазначаны яшчэ толькі адзін суб’ект культуры — чалавек з «цяжкай» рукой, якому нельга было засяваць, купляць карову ці парасят, быць сватам, нават наліваць чарку гарэлкі — усё пойдзе прахам: насенне не прарасце, жывёла не будзе гадавацца, заручыны не ўдадуцца, гарэлка «колам» стане.
«У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай»— негатыўнае стаўленне да гэтага дня з’явілася падставай цэлага шэрагу забарон, якія датычыліся гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго паводзін. У панядзелак не пачыналі вяселле, улазіны, не здзяйснялі
У характарыстыцы панядзелка ёсць і станоўчыя моманты. Разлічваючы на магію «першага», некаторыя гаспадыні сеялі ў панядзелак фасолю, гарбузы і агуркі: «Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету».
Менавіта за тое, што панядзелак стаў першым днём тыдня, з яго часцей за ўсё пачыналіся святочныя тыдні: Масленічны, Велікодны, Русальны (Духаў дзень) і інш. Шыльным, Шылаватым панядзелкам пачынаўся Перадвелікодны пост.
Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда