Ад Берлусконі сыходзіць самая прыгожая міністр у свеце

Источник материала:  
22.11.2010 12:13 — Разное
Сёння стала вядома, што яшчэ адзін з міністраў у кабінеце Сільвіа Берлусконі - Мара Карфанья заявіла пра намер пакінуць сваю пасаду і шэрагі партыі "Народ свабоды" адразу пасля галасавання наконт даверу італьянскаму ўраду.

Ад Берлусконі сыходзіць самая прыгожая міністр у свеце
daylife.com

Галасаванне ў абедзвюх палатах парламента прызначанае на 14 снежня.

Папулярны палітык Мара Карфанья, якую таксама называюць самым прыгожым міністрам у свеце, адказвае ва ўрадзе Берлусконі за роўнасць правоў і магчымасцяў. Яна абвінавачвае кіраўніка кабінета ў страце даверу паплечнікаў і страце кантролю за дзейнасцю партыі, якая, па яе словах, "расколваецца на бандыцкія групоўкі".

У выпадку вынясення вотуму недаверу ўраду ў Італіі будуць праведзеныя датэрміновыя выбары.


Падзяліцца навіной: 

←Старажытная кніга і сучасныя Шарыкавы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика