Валер Булгакаў: Злавесны знак усім нам
04.09.2010 20:51
—
Разное
На думку філосафа, улада мусіць забяспечыць поўную празрыстасць расследавання забойства Алегя Бябеніна.
Як просты грамадзянін, магу сказаць, што гэтая трагедыя выглядае надзвычай злавесным знакам для ўсіх нас. У тым ліку і для ўладаў, якім у такой сітуацыі трэба забяспечыць поўную празрыстасць расследавання справы.
Я не быў знаёмы з гэтым чалавекам, таму не магу меркаваць пра ягоныя асабістыя якасці. Калі ж дапускаць версію самагубства, то ёсць мізэрная магчымасць таго, што гэта стала вынікам нейкай няўпэненасці ў сілах апазіцыі, ва ўласным праекце.
Што да версіі пра магчымую датычнасць нашых спецслужбаў ці іншай сілы да смерці Бябеніна, то ў сітуацыі, калі ўсе нітачкі следства знаходзяцца ў руках акурат спецслужбаў, даказаць нешта будзе надзвычай складана.
Падзяліцца навіной:
Запісаў СП
Запісаў СП