Фядута: Няма нікога, каму была б выгадная смерць Бябеніна
04.09.2010 20:57
—
Разное
Версіі смерці Алега Бябеніна — гаворыць паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, блізкі да кампаніі «Гавары праўду».
Смерць Алега Бябеніна нікому не выгадная. Бо сама па сабе смерць нікому не выгадная. Гэтая трагедыя не патрэбная ні самой «Хартыі» — на сёння досыць эфемернай структуры. Смерць чалавека — завысокая цана для падвышэння рэйтынгу і прыцягнення ўвагі грамадскасці. Нявыгадна гэта і рэжыму, які і так перажывае не найлепшы час.
Алег Бябеніна я памятаю па працы ў газеце «Імя». Ён быў вельмі спакойным і ўзважаным чалавекам. Я не выключаю ніякіх версій — ні палітычнай, ні побытавай. Але і ў самагубства не веру.
Падзяліцца навіной:
СП
СП