Чаму адны людзі зарабляюць болей, а

Источник материала:  
20.08.2010 09:31 — Разное
Зарплата залежыць шмат ад якіх фактараў.

Чым болей ты працуеш, чым больш складаная, або цяжкая ці непрыемная, або небяспечная, або адказная праца, тым болей ты за яе атрымліваеш.

Але гэта не ўся праўда. Чаму за аднолькавую працу ў розных краінах плоцяць па-рознаму? Чаму французкі прафесар атрымлівае нашмат болей беларускага, а нямецкі рабочы, хай сабе ён і турак па нацыянальнасці, атрымлівае за прыблізна тую ж працу нашмат болей за кітайца або карэйца. Пры гэтым мы ведаем, што і кітайцы і карэйцы працуюць шмат, адказна і якасна. Чаму ж такая розніца ў зарплатах?

У рынкавай эканоміке зарплата залежыць не толькі ад таго, як ты працуеш. Шмат яшчэ залежыць ад таго, што ты робіш. Возьмем, напрыклад, самалёт. Вельмі мала хто ўмее канструяваць сучасныя самалёты, вельмі складаная гэтая машына. Той, хто ўмее канструяваць самалёты, зарабляе шмат грошай. Сабраны самалёт каштуе ў 5–10 разоў болей, чым дэталі, з якіх яго сабралі. Дэталі самалёта падзяляюцца на больш важныя і меньш важныя. Вельмі важныя крылы, рухавік, розныя навігацыйныя прыборы і іншае электронныя начынне, таксама важныя шассі, тармазы і г.д. Тыя фірмы, каторыя іх вырабляюць, звычайна маюць вузкую спецыялізацыю, высокую рэнтабельнасць і высокія заробкі. Размешчаныя яны звычайна ў Еўропе, Амерыке і Японіі. Гэтыя прадпрыемствы ніхто на ўсход не перавозіць. А таксама ў самалёце ёсць шмат няважных дэталей. Дыванкі ў калідорах, фіраначкі на ілюмінатарах, крэслы, падносы і г.д. Большасць такой прадукцыі каштуе вельмі танна, вырабляецца ў Кітаі, і фірмы, якія іх пастаўляюць, зарабляюць за кошт масавасці, бо рэнтабельнасць у іх нізкая. Чаму ў іх такая нізкая рэнтабельнасць? Таму што прадукцыя нескладаная, іх шмат хто можа вырабляць, таму іх шмат хто вырабляе, яны канкуруюць паміж сабой на рынке — у яго не купляй, у мяне купі — і, такім чынам, збіваюць адзін аднаму цэны і таму ў іх такая нізкая рэнтабельнасць.

Такім чынам, калі ты валодаеш нейкімі ўнікальнымі ўласцівасцямі і талантамі, калі ты ўмееш рабіць тое, што мала хто ўмее, ты будзеш зарабляць вельмі шмат.

Калі ты вопытны прафесіянал з вузкай спецыялізацыяй і неблагой рэпутацыяй, ты будзеш таксама някепска зарабляць. Калі такіх як ты — мільёны, калі ты ўмееш рабіць, што ўмее рабіць любы дурань, і не болей за тое, ты і будзеш зарабляць як любы дурань.

Еўрапейцы жывуць багата і шмат зарабляюць не за кошт эксплуатацыі іншых народаў, як аб гэтым пішуць неадукаваныя прыхільнікі бязглуздай і прафанскай тэорыі «залатога мільярда». Яны жывуць так багата, таму што ў іх жыве і працуе шмат талентаў, стваральнікаў новага, а таксама вопытных і аўтарытэтных прафесіяналаў з вузкай спецыялізацыяй. За кошт іх больш высокія заробкі і ў астатніх еўрапейцаў. Таксіст або афіцыянтка, каторыя абслугоўваюць зорак або вопытных прафесіяналаў, будуць зарабляць болей, чым таксіст і афіцыянтка, абслугоўваючыя рабочых з канвеера, бо ў першых нашмат болей грошай, чым у апошніх. Менавіта таму таксіст і афіцыянтка ў Еўропе зарабляюць болей за тую ж самую працу, чым у Азіі.

Каб быць багатай, Амерыка актыўна заваблівае да сябе лепшыя таленты са ўсяго свету. Каб быць багатай, Еўропа кшталцуе інстытуты, падтрымліваючыя высокую якасць сваіх спецыялістаў.

Калі мы хочам быць багатымі, нам трэба рабіць тое ж самае. Амерыканцы і еўрапейцы пераводзяць у Кітай тыя вытворчасці, на якіх шмат не заробіш, а самыя выгадныя вытворчасці пакідаюць сабе. Значыцца, рабіць тое ж самае, што робяць кітайцы, спрабаваць канкураваць з кітайцамі — справа загадзя пройгрышная і стратная. Мы будзем жыць багата, толькі калі будзем рабіць тое, што кітайцы не ўмеюць. Што мы ўмеем рабіць, чаго кітайцы не ўмеюць? Якія намаганні мы прыкладваем, каб навучыцца гэтаму і замацаваць нашыя дасягненні?

Апроч рынкавай сістэмы ёсць яшчэ грамадства і дзяржава, якія займаюцца, апроч усяго іншага, таксама і пераразмеркаваннем заробленых грошай. Таму заробкі залежыць яшчэ і ад гэтага. Законы дзяржавы і культурныя нормы грамадства ёсць крыніцаю даходаў інвалідаў, прафесійных жабракоў і чыноўнікаў. Абавязковае выкарыстанне адзінай тарыфнай сеткі прыводзіць да «ураўнілаўкі» у зарплатах, напрыклад.

Чаму ў сучаснай Беларусі звычайныя рабочыя, каторыя ўкладваюць брукаванку на вуліцы, зарабляюць болей, чым настаўнікі і медыкі? Такая сацыяльная палітыка нашай дзяржавы.

Падзяліцца навіной: 
mmaroz.blog

←Зорка і смерць Льва Троцкага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика