Хуткі электрацягнік Мінск — Асіповічы пачне курсіраваць 23 жніўня
20.08.2010 10:06
—
Разное
Беларуская чыгунка прызначае з 23 жніўня хуткі электрацягнік Мінск — Асіповічы — Мінск. Ён будзе курсіраваць пяць дзён на тыдзень — з панядзелка па пятніцу.
Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы БЧ, прызначэнне новага электрацягніка зробіць больш камфортнай паездку з Мінска ў Асіповічы і назад для многіх пасажыраў. Паскораныя электрацягнікі, якія курсіруюць зараз, робяць на гэтым маршруце 12 прыпынкаў, а звычайныя электрацягнікі — 26. У адрозненне ад іх у новага электрацягніка будуць усяго тры прыпынкі — Мінск-Паўднёвы, Калядзічы і Юбілейны.
З Мінска новы цягнік будзе адпраўляцца ў 06.00, а прыбываць у Асіповічы ў 07.39. Час адпраўлення хуткага цягніка з Асіповічаў — 17.25, прыбыцця ў сталіцу — 19.08.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН