Доўгачаканая прахалода
У Мінску 19 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—14°С, днём 19—21°С.
На 20 жніўня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—14°С, днём 15—22°С, па паўднёвым захадзе да 24°С.
21 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7—13°С, днём 18—24°С.
У Мінску 20 жніўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—13°С, днём 17—19°С.