Зняў кватэру на

Источник материала:  
05.08.2010 09:59 — ЧП
Жыхарка Савецкага раёна сталіцы даўно здавала па вуліцы Крапоткіна кватэру на суткі, але і падумаць не магла пра наступны паварот падзей.

На мабільны жанчыне пазваніў мужчына і сказаў, што хацеў бы зняць кватэру на суткі. Гаспадыня паказала апартаменты. Кліент перадаў 100 долараў закладу, прадаставіў пашпартныя звесткі. Жанчына аддала ключы. Аднак у дамоўлены час мужчына не перазваніў. Гаспадыня сама набрала яму, але тэлефон быў выключаны. Тады жанчына ўзяла свае ключы, паехала на кватэру і не знайшла там не толькі кватэранаймальніка, але і 2 плазменныя тэлевізары, 14 прадметаў бытавой тэхнікі, пасцельную бялізну на агульную суму звыш 11 мільёнаў рублёў.

Паводле слоў старшага дазнаўцы аддзела дазнання Савецкага РУУС г. Мінска Веранікі Абзалімавай, пашпарт на імя Вадзіма Пятровіча Кулеша, які паказаў гаспадыні кватэры зламыснік, яшчэ ў 2002 годзе быў пастаўлены на ўлік у аддзеле унутраных спраў у сувязі з крадзяжом. Заведзена крымінальная справа, санкцыя якой прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
Святлана Барысенка, Звязда

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика